БЕЛ Ł РУС

У Беларусі і ў снежні працягваюць расці баравікі, а зялёнкі і падзялёнкі збіраюць вёдрамі ФОТЫ

5.12.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Сваімі знаходкамі ў пабліку «Грибные войска Беларуси» 4 снежня пахвалілася жыхарка Бабруйскага раёна, піша Mogilev Online.

«Знайшла 2 белыя грыбочкі ў снежні. Яшчэ некалькі палякаў, маслякоў і апенек маладзенькіх. Зелянушкі не здаюцца», — напісала жанчына ў суправаджэнні да фота.

Дарэчы, яна аказалася далёка не адзінай беларускай, якая працягвае хадзіць у грыбы нягледзячы на прыход каляндарнай зімы. Больш за тое, за два дні да таго іншая бабруйчанка таксама выхвалялася парай вёдраў сабраных радовак і зялёнак.

Карыстальнікі сацсеткі жартуюць, што з такім надвор'ем можна без перапынку працягваць грыбны сезон і з надыходам 2026 года.

Чытайце таксама:

У Чарнобылі знайшлі незвычайны чорны грыб, які сілкуецца радыяцыяй

«Пажаўцелі скура і вочы». Жанчына з-пад Гродна атруцілася грыбамі

«Яшчэ некалькі дзён таму збіралі грыбы». Пінск і Брэст накрыў моцны снегапад

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак

Каментары да артыкула