Надвор'е

«Яшчэ некалькі дзён таму збіралі грыбы». Пінск і Брэст накрыў моцны снегапад

У Пінску раніцай 22 лістапада гараджане прачнуліся ў сапраўднай зіме: вуліцы, двары і аўтамабілі за ноч пакрыла шчыльным слоем снегу. Дрэвы літаральна апрануліся ў белыя футры, а двары сталі падобныя на снежаньскія — хаця да календарнай зімы яшчэ больш за тыдзень, паведамляе Onliner.by.

Мяркуючы па фатаграфіях, зробленых мясцовым жыхаром, снег лёг раўнамерна і густа. Галіны дрэў прагнуліся пад цяжарам, а на дарогах ужо бачныя сляды машын, якія першымі раз'язджалі свежы наст.

Па словах пінчука, які даслаў здымкі, кантраст асабліва здзівіў:

«Яшчэ пару дзён таму хадзіў у лес у грыбы, а сёння раніцай зірнуў у акно і не паверыў».

Снегапад стаў нечаканасцю для многіх жыхароў горада — напярэдадні ў рэгіёне трымалася плюсавая тэмпература. Камунальшчыкі і кіроўцы, хутчэй за ўсё, не вельмі рады такой колькасці снегу.

У Брэст таксама зіма прыйшла рэзка

У Брэсце раніцай 22 лістапада выпаў першы сапраўдны снег. Снегапад пачаўся з ранняй раніцы і працягвае ісці. Мясцовыя інтэрнэт-парталы паведамляюць, што гэта самы ранні старт зімы за апошнія гады — звычайна першы ўстойлівы снег чакаюць бліжэй да снежня.

Па дадзеных сіноптыкаў, тэмпература ў Брэсце трымаецца каля 0°C, месцамі ніжэй. Ападкі працягнуцца некалькі гадзін, а ў асобных раёнах снег ужо лёг шчыльным слоем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі74

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны10

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць