Грамадства44

Лукашэнку паказалі беларускія беспілотнікі

Аляксандр Лукашэнка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці азнаёміўся з айчыннымі навінкамі ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе БелТА.

Лукашэнку прадэманстравалі беспілотныя авіяцыйныя комплексы, якія стаяць на ўзбраенні арміі, а таксама перспектыўныя распрацоўкі. Асноўную ўвагу ён надаў беларускім узорам.

«Ты ж не проста паказваеш ў адзіным экзэмпляры ўзор. Любы ўзор цяпер на фронт і ён ваюе? — удакладніў Аляксандр Лукашэнка ў старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса. — Хто купляе — таму і будзем прадаваць. Непажадана, вядома, каб нашы ўзоры ваявалі ва Украіне: усё-такі свае людзі».

Частка вырабаў стаіць на ўзбраенні, частка праходзіць выпрабаванні, а некаторыя перададзеныя арміі на паддоследную эксплуатацыю. Праграмнае забеспячэнне і сістэмы кіравання ў беларускіх беспілотнікаў таксама беларускай вытворчасці.

Паведамляецца, што сярод прадстаўленых мадэляў былі беспілотнікі-разведчыкі, ударныя комплексы і таксама разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт, аналагаў якому ў свеце няма. Амерыканцы не дзеляцца гэтай распрацоўкай са сваімі партнёрамі.

«Гэта значыць, мы на зямлі бачым усё? Наколькі ён будзе непаражальным ў баі? Колькі можаце вырабляць у месяц? Якая эфектыўнасць? Узялі на ўзбраенне?» — спытаў Лукашэнка.

Каментары4

  • Аналагаўняма
    21.10.2022
    "і таксама разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт, аналагаў якому ў свеце няма" - праўда такі ёсць у амерыканцаў, але яны яго не паказваюць! Ну ўсё, наша войска самае магутнае! І нікому не смяяцца!
  • Axel Justaz
    21.10.2022
    Анало-говнеты... Ну а чаго вы чакалі? Электроніка ад Гарызонта, правады з НАН-аўскага электракара. І ўсё пад мудрым рукаводствам сінепалага... Якія ж ўсе дыктатары аднолькавыя і смешныя - што Рахмон, што Кім, што гэны.
  • гоб блін
    21.10.2022
    Воля, па-беларуску, імперцы

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі39

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі39

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць