От редакции11

Ответы редактора на письма читателей

Такие ответы мы традиционно публикуем в газете «Наша Нива». Нам представляется, что кому-то удобно было бы получать их и через интернет-сайт. Это не периодические материалы. Они будут появляться время от времени.

Пішыце нам на мэйл [email protected]. Дасылайце таксама фоты і відэа на мэйл або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Віктару С. з Пінска. Ваша жонка ехала на электраскутары ў стане алкагольнага ап’янення, таму ён быў сканфіскаваны на законных падставах. Цяжкасці, якія выклікала гэтая канфіскацыя, зразумелыя. Але закон нельга парушаць нікому, у тым ліку і сваякам інвалідаў першай групы. У пытанні вяртання скутара звяртайцеся ў кампетэнтныя органы, а па грошы на аплату штрафа за яго звярніцеся па дапамогу ў дзяржаўныя структуры, найперш — у райвыканкам.

Ганне М. з Койданава. Наконт ушанавання памяці Адольфа Янушкевіча — можа быць, варта пакуль рабіць тое, што не патрабуе рашэнняў дзяржаўных органаў або тое, на што дзяржорганам не трэба траціцца? Напрыклад, паставіць памятны камень і крыж з шыльдай. Грошы на такое можна назбіраць нават сваёй сям’ёй. Інакш можна сперажывацца, што нічога не робіцца. Калі не дабіцца чагосьці ад чыноўнікаў, варта рабіць самім тое, што па сілах зрабіць сваёй сям’ёй.

Уладзіміру С. з Віцебска. У вас вершы ў цікавым жанры, але мы літаратуру публікуем толькі па-беларуску.

Тадэвушу М. з Гродна. Па-польску матэрыялаў не публікуем. Ваша меркаванне перадамо Анатолю Сідарэвічу.

Дадаткі для Андроіда і Айфона

Я чытаю «Нашу Ніву» з 2008 года і зразумеў, што ваша выданне стала самым аб’ектыўным і адэкватным з усіх СМІ. Было б здорава, калі б вы запусцілі дадатак на Андроідзе і Айфоне, з платнай падпіскай на выданні.

Вялізны дзякуй вам за вашу працу і выдатнае асвятленне падзей.

Глеб Сноў, gmail.com

Мы раздумвалі над ідэяй запусціць дадаткі пад Андроід і Айфон, але пакуль адмовіліся, бо іх распрацоўка каштуе вельмі дорага і пакуль не акупіцца. Мы імкнёмся кожны наяўны ў нас грош размяркоўваць з максімальнай эфектыўнасцю.

Андрэю З. з Мінска. Вырашаць сямейныя маёмасныя спрэчкі трэба ў судзе, а не праз Рэдакцыю «Нашай Нівы» і тым больш не ў лістах прэзідэнту Расіі. Гэта вам нічога не дасць.

Сяргею П. з СІЗА №1 Мінска. Вашы літаратурныя творы публікаваць не будзем. У іх замала непаўторна Вашага — таго, чаго ніхто іншы не перажываў. Вы нібы чужымі вуснамі гаворыце — тэлевізійнымі штампамі. Лепш пачніце пісаць з успамінаў пра ўласнае дзяцінства, пра дзеда, якога Вы згадваеце, пра тое, што Вас найбольш уражвала. Старайцеся пісаць той мовай, «якой гаварыў дзед».

Маладой аўтарцы. Спачатку — адукацыю атрымайце, не кідайце ўніверсітэта. Калі пісаць, то старайцеся найперш апісаць чалавека, ягоную асасбістую гісторыю. І толькі з героя пераходзьце на культурную падзею. Бо што там адкрылася выстава, то мала цікавага. Цікавы лёс, які стаіць за выставай.

Усім нагадваем. Рэдакцыя не вяртае дасланых рукапісаў і мае права не адказваць на дасланыя матэрыялы. Пошты шмат, і мы проста не маем магчымасці адказваць усім. Калі Ваш артыкул у друку не з’явіўся, значыць, ён не пасуе для газеты.

Комментарии1

Сейчас читают

Анна Бонд критикует, депутатка Мирончик-Иванова поет про «крошку»: в Минске с аншлагом прошел концерт «Руки вверх»14

Анна Бонд критикует, депутатка Мирончик-Иванова поет про «крошку»: в Минске с аншлагом прошел концерт «Руки вверх»

Все новости →
Все новости

«Государство считает, что в этом проекте, как и в нем самом, есть начальники». Как живет белорусская Википедия во время репрессий3

Ученый рассказал о будущем телят, которых родили белорусские коровы от зубра2

В Гродненском зоопарке лиса-бабушка стала мамой для маленьких лисят ВИДЕО

Перестал открываться сайт «Вечернего Бобруйска»

Хедлайнером концерта после велокарнавала «Вива, Ровар» будет Стас Пьеха1

Коллега умершего преподавателя Щукина: Его бросила жена с детьми, началась депрессия. В итоге уволили за прогулы11

Стало известно, куда пошла работать Мисс Беларусь — 2023 Элеонора Качаловская15

На предприятии «Минскпромстрой» ввели внешнее управление

Зеленский посетил книжную ярмарку и купил книгу «Убить тирана»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анна Бонд критикует, депутатка Мирончик-Иванова поет про «крошку»: в Минске с аншлагом прошел концерт «Руки вверх»14

Анна Бонд критикует, депутатка Мирончик-Иванова поет про «крошку»: в Минске с аншлагом прошел концерт «Руки вверх»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць