Музыка

WZ-orkiestra даст клубный концерт в Минске 6 февраля + АУДИО, лучшие песни

Гурт Зьмітра Вайцюшкевіча сыграе найлепшыя песьні за 15 гадоў у межах праекту «Жывы Тузін». Эксклюзіўны канцэрт адбудзецца 6 лютага ў клюбе «Піраты».

Клюбныя канцэрты для Вайцюшкевіча — рэдкасьць. Звычайна сьпявак выступае ў сядзячых залях. 6 лютага ён запрашае сваіх прыхільнікаў у клюб «Піраты», дзе сыграе праграму з найлепшых песень. Будзе што паслухаць, і будзе пад што патанчыць. «Сапраўды, чамусьці рэдка граем у клюбах, хаця можам даць драйву напоўніцу», — кажа Зьміцер. Яго WZ-orkiestra выйдзе на сцэну поўным складам — баяніст-віртуоз Аляксандар Шувалаў, піяніст і кіраўнік джаз-ансамблю «Дыліжанс» Андрэй Лабчэўскі, выдатны гітарыст Алег Івановіч, вядучы джазавы бас-гітарыст Вячаслаў Сяргеенка, бубнач з аркестра Купалаўскага тэатру Андрэй Сапоненка разам зь Зьмітром сыграюць творы з праектаў «Народны альбом»«Я нарадзіўся тут»«Сьвяты вечар»«Цацачная крама»,«Паравіны году»«Апошні золак» ды іншых — усё найлепшае з сваёй багатай творчай спадчыны за 15 гадоў. Будуць песьні на Караткевіча, Ваячака, Бураўкіна, Барадуліна, Някляева, Вольскага…

«Будзем граць каля дзьвюх гадзінаў. Пэўная частка песень, якія сыграем, ужо намечана, а частку будзем адбудоўваць па хадзе канцэрту. Спадзяюся ўсе застануцца задаволенымі», — заўважае выканаўца.

Канцэрт адбудзецца ў клюбе «Піраты» 6 лютага ў 19:00 у межах праекту «Жывы Тузін», што ладзяць партал Tuzin.fm і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Квіткі каштуюць 165 000 (танцпляц), 215 000 (столік). Іх колькасьць абмежаваная, так што варта паклапаціцца загадзя.

Квіткі можна набыць анлайн і ў касах Kvitki.by па ўсёй краіне.

Комментарии

Галина Дербыш говорила прокурору: «Как умру, буду ко всем вам ночью приходить». И жизнь уже догнала ее судью и свидетелей. История пенсионерки, которой дали 20 лет колонии13

Галина Дербыш говорила прокурору: «Как умру, буду ко всем вам ночью приходить». И жизнь уже догнала ее судью и свидетелей. История пенсионерки, которой дали 20 лет колонии

Все новости →
Все новости

На французский «шенген» теперь можно записаться самому — некоторые уже получили слоты1

Холоднее всего этой ночью было в Езерище

Премьер Литвы ответила Марии Колесниковой по поводу улучшения отношений с Беларусью28

Презентован ролик с Эммой Стоун для «Супербоула». Лауреатка «Оскара» в нем психует и крушит ноутбуки

Девочке в 12 лет сказали, что она не родная, и вернули в приют. Ее мама: «Я не справилась»20

Посол России заявил о продолжении поставок нефти на Кубу, несмотря на угрозы Трампа ввести пошлины2

Пять причин — в том числе одна фантастическая, — по которым белорусам отключили свет в городах23

Придумали логотип для Года белорусской женщины12

Некоторым белорусам с ВНЖ и иностранным паспортом нужно будет сдавать в Беларуси отпечатки пальцев6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галина Дербыш говорила прокурору: «Как умру, буду ко всем вам ночью приходить». И жизнь уже догнала ее судью и свидетелей. История пенсионерки, которой дали 20 лет колонии13

Галина Дербыш говорила прокурору: «Как умру, буду ко всем вам ночью приходить». И жизнь уже догнала ее судью и свидетелей. История пенсионерки, которой дали 20 лет колонии

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць