Культура33

Напиши статью в Википедию до 15 июня — получи планшет

ТБМ працягвае абвешчаны конкурс артыкулаў у Вікіпедыю на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі». Артыкулы на конкурс можна дасылаць да 15 чэрвеня 2015 г.; а пераможца атрымае галоўны прыз – планшэт. Іншыя прызы: электронная кніга і флэшка.

УМОВЫ КОНКУРСУ АРТЫКУЛАЎ У ВІКІПЕДЫЮ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ.

Але атрымаць планшэт – не галоўная нагода. І гэта – той самы выпадак, калі ўдзел, бадай, важнейшы за перамогу. Сам удзел ужо ёсць перамогай – нашай супольнай перамогай.

Кожны з нас ёсць спецыялістам у сваёй прафесіі. Кожны мае нейкае захапленне – ад вырошчвання хатніх раслінаў да парашутнага спорту – пра якое, пэўна, можа з імпэтам распавядаць не адну гадзіну.

І кожны з нас проста абавязаны напісаць артыкул у Вікіпедыю!

Навошта? Каб па-беларуску можна было знайсці ўсё! Ну і, вядома, каб атрымаць планшэт.

Каб навуковыя артыкулы беларускай Вікіпедыі можна было выкарыстоўваць замест падручнікаў – не толькі школьных, але і ўніверсітэтскіх. І гэта не перабольшванне: такая практыка ўжо замацавалася ў некаторых краінах.

Прадбачым першае пытанне: «А што рабіць, калі я не ўмею пісаць артыкулы ў Вікіпедыю?» Адказ на яго можа быць толькі адзін: вучыцеся! Гэта проста. Вам у дапамогу – даведка Вікіпедыі. Таксама вы ў любы момант можаце звярнуцца па параду да арганізатараў.

Калі ўзнікне такая патрэба, ТБМ арганізуе навучальны занятак; галоўнае – паведаміце нам пра гэта: напішыце на пошту ТБМ [email protected], дашліце паведамленне ў суполкі Таварыства ў сацыяльных сетках.

Дык стварайма беларускамоўную прастору разам!

Артыкулы можна будзе дасылаць на конкурс да 15 чэрвеня 2015 года. І зычым вам атрымаць галоўны прыз!

Комментарии3

Сейчас читают

Трамп заявил, что идут переговоры об освобождении еще 50 белорусских политзаключенных, и назвал их «заложниками»23

Трамп заявил, что идут переговоры об освобождении еще 50 белорусских политзаключенных, и назвал их «заложниками»

Все новости →
Все новости

В Гродно колоритного уличного музыканта попросили покинуть центр города. А вместе с ним и других ремесленников13

В Минске больше не дадут земли под строительство частникам4

В октябре самый дорогой дом в Беларуси купили в закрытом поселке возле Минского моря2

«Фуры растянулись на километры. Стоят вдоль дороги — прямо, боком. Стоят в поле». Очевидец рассказал о ситуации перед «Каменным Логом»11

В Минске завершили строительство пятизвездочного отеля на месте бывшего «Белэкспо»10

Одна из белорусок, пострадавших во время ДТП в Таиланде, находится в тяжелом состоянии

На Белорусской железной дороге одного из сотрудников задержали за якобы содействие контрабанде сигарет3

Премьер Литвы приехала на белорусскую границу15

Как выглядит древняя белорусская лодка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявил, что идут переговоры об освобождении еще 50 белорусских политзаключенных, и назвал их «заложниками»23

Трамп заявил, что идут переговоры об освобождении еще 50 белорусских политзаключенных, и назвал их «заложниками»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць