Беларуская мова1313

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за чэрвень — 1

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

мадонна, Ганна, Жанна (дзве н)

бітва пры Сініх Водах — абодва словы з вялікай літары

канцавіны лепш за канечнасці

у дзеяслове «пазбавіцца» ёсць адценне сэнсу жадання (= анг. to get rid of), у адрозненне ад расейскага лишиться. Таму там, дзе па-расейску «рабочий лишился ноги» па-беларуску «работнік страціў нагу».

непаўналетні, а не няпоўнагадовы

камп'ютар, а не кампутар

МанчэстЭр (на імёны ўласныя правіла -ар у фіналях запазычанняў не распаўсюджваецца)

раССтрыга

ТроЙца

дЗВЮх манет, дЗВе манеты

вОсемсот

ГрыбаўскайЦЕ, РакашуЦЕ – канчаткі літоўскіх жаночых імён пішам з –це, а не –тэ

паўдня яны лазілі па школе, а не поўдня

па-беларуску завесы, а не петлі (дзвярныя)

ва Украіне лепш чым на Украіне

арганізацыя Чырвоны Крыж — пішам абодва словы з вялікай літары

век, гады лепш чым калькаванае слова «ўзрост»

Ялізава (пасёлак), а не Елізава

стагадовы, а не стогадовы

ЗімбабвЕ

ЭфіОпія

заробак у разы больШЫ, чым у … , бо тут гэта прыметнік, а не прыслоўе, а прыметнікі ў беларускай мове, як і ў ангельскай, французскай ці польскай у параўнальнай форме не супадаюць з параўнальнай формай прыслоўяў

баявік, але баЕвікі, бо ўжо не першы склад перад націскам

экстрЭмізм, экстрЭмальны

вОеначальнік, а не ваеначальнік

містАр, як і лідАр, катАР (судна), менеджАр, лаўкостАр

лічба = цифра, лік = число

пераследАваць, даследАваць, расследАванне

частая памылка: пасля слова, што сканчаецца на галосную, трэба пішаць «ў» кароткае. 10 чэрвеня Ў Мінску

у найбліжэйшыя выходныя, а не бліжэйшыя

пЕльмені (слова неславянскага паходжання)

апынуцца ў цэнтры бунту, а не аказацца

КлаўдыЁ Гуджэроці

арАндаваць

СА святлом, а не з святлом (нягледзячы на вымаўленне)

парадак дня, а не павестка дня

зМШэлы, а не заімшэлы

даяЗДЖаць, заЯЗДЖаць, пераяЗДЖаць

дзеЙНы прэзідэнт, а не дзейсны. Дзейсны – гэта значыць рэальны, а дзейны – гэта актыўны, цяперашні

углЕдзеўся, а не ўглядзеўся

блокпАсты

Вялікая Айчынная вайна — з вялікай літары пішам першыя два словы

Красная плошча — з вялікай літары пішам толькі першае слова

тэкстУ, імпартУ, бярозавікУ, хаосУ, прынцыпУ, перформансУ, рэсурсУ, чэмпіянатУ (родны склон, мужчынскі род)

статусА, рэйтынгА, раёнА, бізнэс-цэнтрА, з’ездА, парадА, праектА, міфА, матчА, альбомА, кангрэсА (родны склон, мужчынскі род).

не родись красивой… = не радзіся красны, а радзіся шчасны

чем дальше в лес, тем больше дров = далей у лес — болей труску

Комментарии13

Сейчас читают

Почему власти молчат об причинах разрушения дома в Гомеле и какие есть версии1

Почему власти молчат об причинах разрушения дома в Гомеле и какие есть версии

Все новости →
Все новости

Бывший российский легионер «Ислочи» погиб, выпав из окна

«Кто вообще такие белорусы». Семья оплатила тур на Кабо-Верде, но не смогла получить визы ни в одном консульстве Европы5

На Гродненщине показали, как зимой подкармливают зубров

США могут применить силу в Иране в течение 24 часов3

Федута: Булгаков и Ахматова поняли бы, почему в Украине сносят им памятники 28

Чем сейчас живет Ксения Волкова из «Последнего героя»? Четверть века назад эта белоруска попала на тропический остров4

Во время визита на завод Ford Трамп публично выругался и показал средний палец ВИДЕО7

Венесуэла начала восстанавливать добычу нефти под контролем США3

На Кипре нашли мертвое тело, которое может принадлежать Владиславу Баумгертнеру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Почему власти молчат об причинах разрушения дома в Гомеле и какие есть версии1

Почему власти молчат об причинах разрушения дома в Гомеле и какие есть версии

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць