Литература55

Чудеса света с ужастиками и ходилкой — в свежем номере белорусскоязычного детского альманаха «Гарбузік»

У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет другі выпуск літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» Бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка».

Першы выпуск альманаха выйшаў летась, прамінулай вясной, і стаўся папулярным, сярод іншага, дзякуючы кардоннаму замку, які можна было склеіць уласнаручна.

Сёлета «фішкай» нумару сталася гульня-«хадзілка», гэтак распаўсюджаная сёння ў дзіцячых часопісах і аднак не дужа папулярная ў беларускіх выданнях для дзяцей. Тэма «хадзілкі», намаляванай Дзмітрыем Шылам, адпавядае агульнай задуме выпуску – «цудам свету». Але рэдакцыя альманаха на агульнавядомых спісах цудаў не спынілася: ёсць жа і ў Беларусі свае дзівосы!

Хіба Крыж Ефрасінні Полацкай для беларусаў менш важны за піраміду Хеопса? Ды і архітэктурай адной рэдкалегія таксама задаволіцца не магла. Гэткімі ж цікавымі для чытачоў тэмамі ёсць, напрыклад, звяры і птушкі, міфалагічныя істоты. Яны ж для ўсяго свету агульныя: дзе ёсць дамавік, там знойдзецца месца і для гномаў з іх застольнай песняй аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна (і ў перакладзе Андрэя Хадановіча). Дзе маюцца Асілкі і Жар-птушкі, там з'явіцца і зусім нястрашная Лахнэска (створаная пісьменніцай Аленай Масла і мастачкай Вольгай Раманюк). 

«Кожны выпуск «Гарбузіка» ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы «Гарбузік» быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, «Цуды свету», разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Наступны «Гарбузік» выйдзе зноўку для малятаў. Натуральна, і тэма будзе ўзятая найперш пад іхныя густы ды патрэбы. Пакуль рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: «Поры года» ці «Літары ды лічбы». Вядома ж, нам будзе прыемна і важна пачуць галасы нашых чытачоў ды іх бацькоў з гэтай нагоды!»

Як гэта й павялося, альманах выйшаў разнапланавы паводле жанраў, рубрык, характару афармлення. Для выпуску было задзейнічана некалькі дзясяткаў творцаў, у тым ліку і малых чытачоў і чытачак з іх уласнымі літаратурнымі творамі і малюнкамі. 

Другі выпуск альманаха шукайце ў кнігарнях: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня «Логвінаў» (пр-т Незалежнасці, 37А); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19); «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9), «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6). А таксама на сайце knihi.by.

Комментарии5

Сейчас читают

36-летний политзаключенный погиб в Могилевской колонии 

Все новости →
Все новости

Какие авто из Европы чаще всего пригоняют белорусы в 2025 году. Рассказывают эксперты6

Симоньян рассказала, какую операцию ей проведут13

Пропагандистка СТВ пошла на журфак БГУ преподавать «профессиональное мастерство»10

«На обеды и ужины не тратила больше 5 BYN». Белоруска — о своих расходах на путешествие в Жировичский монастырь1

Можно ли привезти из-за границы вазон с растением? Ответили таможенники1

Минчанин поймал в центре столицы 10-килограммовую щуку2

Кремниевая долина находит Бога: как техногиганты обращаются к религии и правым взглядам18

От тошноты во время поездки спасет правильный плейлист1

Под планетарием в Минске собралась большая очередь, чтобы увидеть «кровавую» Луну ФОТО

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-летний политзаключенный погиб в Могилевской колонии 19

36-летний политзаключенный погиб в Могилевской колонии 

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць