Літаратура55

У новым нумары беларускамоўнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» — цуды свету з жахалкамі і «хадзілкай»

У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет другі выпуск літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» Бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка».

Першы выпуск альманаха выйшаў летась, прамінулай вясной, і стаўся папулярным, сярод іншага, дзякуючы кардоннаму замку, які можна было склеіць уласнаручна.

Сёлета «фішкай» нумару сталася гульня-«хадзілка», гэтак распаўсюджаная сёння ў дзіцячых часопісах і аднак не дужа папулярная ў беларускіх выданнях для дзяцей. Тэма «хадзілкі», намаляванай Дзмітрыем Шылам, адпавядае агульнай задуме выпуску – «цудам свету». Але рэдакцыя альманаха на агульнавядомых спісах цудаў не спынілася: ёсць жа і ў Беларусі свае дзівосы!

Хіба Крыж Ефрасінні Полацкай для беларусаў менш важны за піраміду Хеопса? Ды і архітэктурай адной рэдкалегія таксама задаволіцца не магла. Гэткімі ж цікавымі для чытачоў тэмамі ёсць, напрыклад, звяры і птушкі, міфалагічныя істоты. Яны ж для ўсяго свету агульныя: дзе ёсць дамавік, там знойдзецца месца і для гномаў з іх застольнай песняй аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна (і ў перакладзе Андрэя Хадановіча). Дзе маюцца Асілкі і Жар-птушкі, там з'явіцца і зусім нястрашная Лахнэска (створаная пісьменніцай Аленай Масла і мастачкай Вольгай Раманюк). 

«Кожны выпуск «Гарбузіка» ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы «Гарбузік» быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, «Цуды свету», разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Наступны «Гарбузік» выйдзе зноўку для малятаў. Натуральна, і тэма будзе ўзятая найперш пад іхныя густы ды патрэбы. Пакуль рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: «Поры года» ці «Літары ды лічбы». Вядома ж, нам будзе прыемна і важна пачуць галасы нашых чытачоў ды іх бацькоў з гэтай нагоды!»

Як гэта й павялося, альманах выйшаў разнапланавы паводле жанраў, рубрык, характару афармлення. Для выпуску было задзейнічана некалькі дзясяткаў творцаў, у тым ліку і малых чытачоў і чытачак з іх уласнымі літаратурнымі творамі і малюнкамі. 

Другі выпуск альманаха шукайце ў кнігарнях: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72); кнігарня «Логвінаў» (пр-т Незалежнасці, 37А); «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2); «Веды» (вул. К. Маркса, 36); «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11); «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19); «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9), «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6). А таксама на сайце knihi.by.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек8

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні5

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек8

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць