Цех (ул. Октябрьская, 16). 18.30.

У межах цыклу публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», арганізаваных Лятучым ўніверсітэтам і Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі, 19 красавіка філосаф Уладзімір Мацкевіч аразважае на тэму «Будучыня Беларусі: прагнозы,праекты, мары і фантазіі»
Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?
Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?
Што павінна стаць аб'ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?
Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?
Гэтым цыклам лекцый і дыскусій арганізатары працягваюць тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.
Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору «мыслення пра будучыню», якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.
Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўняем прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.
Уваход на ўсе лекцыі вольны!
За анонсамі наступных лекцый можна сачыць на сайце Лятучага ўніверсітэта.
Комментарии