Культура22

В Беларуси прошла «Неделя мысления»

25 верасня ў прасторы «Корпус 8» адбылося ўрачыстае закрыццё «Тыдня беларускага мыслення» — яскравай падзеі, якая прадставіла ўсю разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве.

Гэта ўсё не значыць, што мы памыслілі тыдзень і разышліся па сваіх справах, — адзначыў падчас урачыстай цырымоніі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. — Але гэта пэўнае прад’яўленне навонкі, размяшчэнне здабыткаў у больш шырокай публічнай прасторы. Гэтак жа як, напрыклад, бізнесоўцы ў «Тыдзень бізнеса», мы прэзентвалі грамадству тое, што стварылі.

Праект «Год беларускага мыслення» і асабліва — «Тыдзень беларускага мысленя» — абсалютна ўнікальны, нідзе ніколі нічога падобнага не было. Я віншую ўсіх з нараджэннем падзеі!— выказаўся філосаф, літаратар, кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіума Валянцін Акудовіч.

«Тыдзень» падвёў вынікі не толькі «Года беларускага мыслення», які быў абвешчаны ў траўні 2015 г. стартам супольнага праекта «Цытуй сваё», але і пэўнай эпохі ў 30 год, акрэсленай тэкстамі двух «Анталогій сучаснага беларускага мыслення».

Адна з асноўных думак, якая гучала і падчас выніковай дыскусіі «Беларускае мысленне: quo vadis?», і падчас урачыстай цырымоніі закрыцця: «Беларускае мысленне і мысляры ёсць! Ім больш не трэба змагацца за існаванне і прызнанне.» А разнастайнасць мерапрыемстваў праграмы «Тыдня» дае падставу казаць пра злом стэрэатыпнага ўяўлення «мысленне — ёсць выключна філасофія». Дзякуючы арганізатарам і ініцыятывам, якія далучыліся да правядзення «Тыдня», удзельнікі ўбачылі, што ў інтэлектуальную прастору патрапляюць і музыкі, і архітэктары, і этнографы, і вікіпедысты, і эколагі. Такім чынам за гэты «Тыдзень» беларускае мысленне істотна пашырыла мяжу ўспрымання самога сябе.

Гэты тыдзень даў погляд на зробленае, на нашу інтэлектуальную гісторыю і сучаснасць, якая вымагае аналізу, разумення і дае магчымасць размяшчэння сябе ў кантэксце інтэлектуальнай прасторы і культуры. Але найбольш каштоўнымі сталі сустрэчы з людзьмі, думкамі, праблемамі, якія будуць скіроўваць нашую працу надалей, — адзначыла адна з арганізатарак «Тыдня», каардынатарка Лятучага ўніверсітэтаТаццяна Вадалажская.

Якім бачыцца мысленне і мысляры далей?

Наступны крок — зрабіць мысленне яшчэ больш прыцягальным і цікавым для беларусаў. Бо сёння гэта своеасаблівая сцэна, прастора, дзе кожны чалавек з любой сферы, якому ёсць што сказаць, мае права смела прадставіць і абмеркаваць свае ідэі. З іншага боку беларускаму мысленню варта пашыраць кантэкст, пераходзіць ад лакальных праблем Беларусі да больш глабальных і амбітных тэм. У стварэнне новага зместу мусяць уключацца новыя імёны. І, магчыма, акурат некаторых новых героеў сучаснага беларускага мыслення мы ўбачылі падчас узнагароджання пераможцаў конкурсу эсэ «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты». Трэцяе месца заняла Таццяна Урублеўская-Токер з эсэ «Уладзімір Фурс: Беларусь тут і цяпер», другое — Антось Уласенка з тэкстам «На другіх шляхох». Пераможцам конкурсу эсэ з працай «А хто там і дзе?» стаў Міхаіл Бараноўскі. Усе пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі, а іх працы будуць апублікаваныя на сайтах Лятучага ўніверсітэта, грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», «Беларусского журнала», а таксама ўвойдуць у Альманах, што будзе выдадзены напрыканцы 2016 года. Арганізатары яшчэ раз шчыра віншуюць пераможцаў!

Верагодна, тэксты песняў Лявона Вольскага, які выступіў з файным канцэртам напрыканцы цырымоніі, таксама маглі б увайсці ў які-небудзь спецыяльны раздзел новай «Анталогіі беларускга мыслення». Калі ўсе спрэчкі сціхаюць, а заля голасна спявае разам — дасягнуць такога эфекта можа толькі сапраўдны музыка-мысляр!

Арганізатары ўдзячныя усім партнёрам (Міжнароднаму кансорцыуму «ЕўраБеларусь», Лятучаму ўніверсітэту, грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», Беларускаму Калегіуму, курсам «Мова Нанова», кнігарне «Логвінаў» і Інстытуту палітычных даследаванняў «Палiтычная сфера») і ініцыятывам, якія далучыліся да правядзення «Тыдня» ў Мінску і рэгіёнах; а таксама ўсім удзельнікам мерапрыемстваў праграмы і прадстаўнікам СМІ за дапамогу ў распаўсюдзе інфармацыі і аўтарскія артыкулы (Eurobelarus.info, «Заўтра тваёй краіны», «Новы час», «Наша Ніва», Naviny.by, Citydog.by і іншыя). Асабліва варта адзначыць генеральнага інфармацыйнага партнёра — незалежны аналітычны рэсурс «Беларусский журнал», які зрабіў з нагоды «Тыдня беларускага мыслення» столькі матэрыялаў, што на прачытанне і іх аналіз у вас пойдзе яшчэ не адзін тыдзень. Абавязкова зазірніце!:)

Чакаем вашых каментароў, рэфлексій на скрыню[email protected], а таксама ў суполцы мерапрыемства ў Facebook.

Да сустрэчы на інтэлектуальнай прасторы беларускага мыслення!

Комментарии2

Сейчас читают

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи31

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи

Все новости →
Все новости

Стрельба в небоскребе на Манхэттене: убиты четыре человека, стрелок застрелился

«Дети растут с ощущением, что быть белорусом почетно, как выпускником Гарварда». В Батуми действует белорусскоязычная школа — вот как это работает8

Глутамат натрия снова набирает популярность. Может, это и неплохо?6

Как дроны залетают из Беларуси в Литву? В iSANS рассказали, что известно1

Двухлетний ребенок загрыз кобру до смерти8

Тихановская подпевала гимну Литвы14

«У нас общий враг — имперская Россия». Тихановская выступила на митинге в поддержку Украины32

Тихановский: Приехал бы и пожал Трампу руку34

«Это игра в две стороны». «Киберпартизаны» рассказали, что их удивило в системах «Аэрофлота» и что будет с данными пассажиров5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи31

СК опубликовал видеозапись падения беспилотника. На обломках показали украинские надписи

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць