Афиша

25 декабря — «Калядны фэст» с участием лучших фолк-групп: средневековые танцы, подарки, конкурсы

У юбілейным канцэрце зайграюць «Стары Ольса», Gods Tower, «Палац», «Адарвірог», «Яварына», Pawa і Trollwald.

«Калядны фэст» святкуе сёлета дзесяцігоддзе! За час існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры.

«Калядны фэст» — мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай, якое злучае гісторыю і сучаснасць. Гэта вяртанне традыцый аднаго з самых светлых традыцыйных беларускіх святаў. 

Першы «Калядны Фэст» адбыўся ў 2007 годзе ў клубе «Стэп». Адметна, што і сваё 10-годдзе ён адсвяткуе на тым самым месцы, але ўжо ў клубе Re:public (вул. Прытыцкага, 62,). 

«Наш фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, — распавялі арганізатары мерапрыемства. — На юбілейны фестываль мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі. Але ўпершыню за 10 гадоў выступіць адзін з найлепшых фолк-метал-гуртоў Gods Tower. Нас даўно прасілі іх запрасіць, і вось, наша агульная мара здзейсніцца. Прыемна радаваць і цікавымі адкрыццямі — такімі, як малады гурт «Адарвірог». Таксама сыграе «Яварына» — удзельнік першага «Каляднага фэсту». І, натуральна, да нас далучацца нашы сябры і пастаянныя ўдзельнікі, а як жа без іх — «Палац» «Стары Ольса», PawaTrollwald. Вядучым фэсту будзе вядомы музыка і дудар Зміцер Сасноўскі. І, вядома, будуць танцы, конкурсы, святочныя падарункі і шмат іншых цікавостак!»

Юбілейны «Калядны фэст» пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public.

Пачатак — 17:30.

Кошт квіткоў — 15-25 руб. (танцпол), 30 руб (месца за столікам).

Квіткі ўжо можна купіць праз інтэрнэт.

Інфалінія: 29 8517706, 44 5517706.

Комментарии

Сейчас читают

Где Сапега? А Луцкевичи? Историки — об утвержденных властями национальных героях7

Где Сапега? А Луцкевичи? Историки — об утвержденных властями национальных героях

Все новости →
Все новости

В Минске начали включать отопление

В Беларуси продают уникальный автомобиль. Посмотреть его можно только за деньги1

Стрижак все же покидает «Байсол»112

Здесь необычные спальни. В Колодищах продается свежепостроенный коттедж с березовой рощей прямо на участке1

Найденный в Китае череп может переписать эволюцию человека3

«Путин увидит еще больше НАТО у своих границ» — министр обороны Швеции5

В Архангельске бывший студент напал с ножом на преподавателей 4

Украинцы беспилотником уничтожили российский ударный вертолет1

«Сестер Гримм» в Театре кукол не будет — спектакль запретили

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Где Сапега? А Луцкевичи? Историки — об утвержденных властями национальных героях7

Где Сапега? А Луцкевичи? Историки — об утвержденных властями национальных героях

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць