Мнения8383

Хорошие города — там, где «трутся»? О случае с белоруской, вернувшейся из Туркменистана

Піша ў сваім фэйсбуку Стась Карпаў.

Цяпер спрачаўся вось з харошым знаёмым. Пра добрыя гарады. Ён кажа, што добрыя — там, дзе «труцца». Карацей, вось гэтыя вузкі вулачкі, шчыльныя кантакты, эмоцыі, рукапацісканні і абдымкі. Там, дзе «не гойсаюць па шырокіх праспектах кожны ў сваёй адзіноце», а перасякаюцца.

Ну, што сказаць. Сказаць можна і пра тое, што асабіста я ненавіджу натоўпы. І ненавіджу цягацца разам з людской плынню. І пра тое, што прыцісканні ў гэтых чалавечых статках супярэчаць навуковаму разуменню градацыяў прасторы: інтымная — прыватная — сацыяльная — грамадская.

І што гарады наогул не ствараліся, каб церціся аб суседа. Проста так адбылося ў сувязі з рэзкім ростам насельніцтва.

І што абдымкі і размахванні рукамі не гарантуюць ніякага чалавечага шчасця.

Але найперш хачу сказаць, што мяне здзіўляюць тэзісы пра тое, як правільна павінны дачыняцца людзі.

Я надта люблю «гойсаць у шырокіх праспектах у сваёй адзіноце». І не думаю, што такім чынам я раблю горад «кепскім».

І менавіта мая адзінота і хаджэнне з ёй па шырокіх вуліцах дазваляе мне добразычліва рэагаваць на спатыканых людзей.

Нядаўна вось ішоў, уткнуўшыся ў мабілу. Да мяне падышла пажылая жанчына. Спытала, дзе тут пошта. Я паглядзеў па дарагім гугле. Высветлілася, што далекавата. Я прапанаваў яе падвезці.

Не абдымаючы яе, не смеючыся, не размахваючы рукамі.

Проста: давайце падвязу.

Падвёз. Разгаварыліся. Яна вярнулася на радзіму пасля 30 гадоў жыцця ў Туркменістане. Парадавалася, што я беларускамоўны.

Гаварылі мы ціха. Спакойна. Я ў яе спакойна пытаў пра яе жыццё. Яна спакойна адказвала.

Ці былі мы недастаткова чалвечныя ў сваіх дачыненнях? Не думаю.

Выйшла ля пошты. Яшчэ раз падзякавала. Я ўключыў музычку і ў сваёй адзіноце папёр дадому.

Думаючы пра сваё. Па шырокіх вуліцах. Па дарозе без затораў.

Комментарии83

Сейчас читают

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ23

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ

Все новости →
Все новости

Минэнерго: Люди должны с пониманием относиться к снижению температуры в квартирах8

12‑летний мальчик в реанимации после катания на тюбинге3

По сегодняшнему дню определяли, когда придет весна1

Ночью над Беларусью видели Снежную Луну

Трансплантация бровей — новый тренд. Стоит несколько тысяч долларов, но загвоздка не только в цене4

Пропагандистка Лебедева похвасталась эксклюзивом из Мариупольского театра, который Россия отстроила с нуля, чтобы скрыть следы военного преступления16

Что представляют собой сухпайки в белорусской армии и за что их критикуют и хвалят?11

Рождается меньше детей, так как проблемой стало зачатие. Вот что выявили последние исследования, особенно мужского здоровья10

Беларусь стала главным поставщиком рыбы в Россию4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ23

Белорус, который воевал за Украину, рассказал, чем его очаровала любовница Инна Кардаш, агентка КГБ

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць