Музыка22

Премьера! Караоке-версия гимнов БНР

Да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Арт Сядзіба» і «Спеўны сход» прэзентуюць першыя ў гісторыі Беларусі аркестравыя фанаграмы і караоке-версіі нацыянальных гімнаў Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня».

Спадзяемся, што гэта стане добрым пачаткам беларускага спеўнага караоке.

Беларускія музыкі Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі падрыхтавалі дзве аркестравыя фанаграмы гімна Беларускай Народнай Рэспублікі на словы Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і патрыятычнага гімна на словы Максіма Багдановіча «Пагоня» да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. Аўтарскія аранжыроўкі і запіс зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар караоке-версій — Зміцер Вайноўскі.

30 кастрычніка 1919 г. быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», музыку да яго напісаў кампазітар і хормайстар Уладзімір Тэраўскі. Верш Макара Краўцова, вядомы таксама пад назвай «Ваярскі марш».

Гэты гімн БНР з пэўнымі цэнзурнымі праўкамі па першым часе дазвалялася выконваць і ў БССР, але нядоўга. Пазней Тэраўскага арыштуюць і расстраляюць у 1938-м, Краўцова закатуюць у турме на год пазней. Больш за 70 гадоў твор гучаў толькі ў эміграцыі. На Радзіме пра марш згадалі ўжо ў 1991 годзе — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін высоўвалі яго на дзяржаўны гімн, але прапанова не прайшла.

Падрабязную гісторыю гэтага твора чытайце тут.

Верш Максіма Багдановічава «Пагоня» напісаны ў 1916 годзе ў Мінску. Упершыню прагучаў у «Беларускай хатцы» — мінскім клубе беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асветіцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра.

Музыку да гэта верша напісалі шматлікія кампазітары ў розныя часы — Мікола Равенскі, Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Аляксей Туранкоў, Уладзімір Мулявін. У караоке-версіі выкарыста музыка беларускага кампазітара Міколы Шчаглова-Куліковіча. 

Аўтарскія аранжыроўкі гімнаў «Пагоня» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» кампазітара і музыканта Аляксандра Ясінскага.

Спеўнік з творамі, якія будуць выконвацца 25 сакавіка на «Свяце Незалежнасці» ў Мінску.

25 сакавіка ў Мінску на плошчы каля Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца маштабны фестываль да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі «Свята Незалежнасці». Мерапрыемства афіцыйна дазволена Мінгарвыканкамам.

Поўная праграма і ўсе падрабязнасці тут.

Буклет да 100-годдзя БНР з духоўным гімнам Беларусі «Магутны Божа».

Уладзімір Тэраўскі (1871-1938) культурна-грамадскі дзеяч, кампазітар, ініцыятар і кіраўнік Дзяржаўнага беларускага хору, удзельнік беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху 20 ст., стваральнік аднаго з першых беларускіх харавых калектываў — Мінскі беларускі хор. Тэраўскі стаяў ля вытокаў стварэння нацыянальнай оперы i нацыянальнай музычнай школы.

Нарадзіўся пад Слуцкам. Атрымаў духоўную адукацыю ў Слуцку і Менску. Браў удзел у арганізацыі культурна-асветнага асяродка пры «Беларускай хатцы». Восенню 1919 г. па запрашэнні Усевалада Ігнатоўскага, рэктара Менскага педагагічнага інстытута, працаваў лектарам на настаўніцкіх курсах. 

У гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва 20 ст. вядомы як аўтар музыкі да п’ес і тэатральных пастановак паводле твораў Міхася Чарота. Стварыў музыку да многіх спектакляў, напісаў песні і рамансы на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі. Запісваў і гарманізаваў народныя песні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый», «Беларускі лірнік», «Вайсковы зборнік».

Супрацоўнічаў з Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, з мастацкай трупай «Беларускі народны тэатр» пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча. Загадчык музычнай часткі і хормайстар Першага беларускага дзяржаўнага тэатра. 

Праследаваўся савецкімі ўладамі. Арыштаваны 23.09.1921 у Менску па сфабрыкаванай менскай ЧК справе. Быў прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 5 гадоў турмы, быў расстраляны ў 1938 г.

Паклаў на музыку верш Макара Краўцова «Ваяцкі марш», які ў гісторыі незалежніцкага руху стаў нацыянальным гімнам.

Ноты беларускіх нацыянальных гімнаў «Магутны Божа», «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Комментарии2

Сейчас читают

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся21

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся

Все новости →
Все новости

«Белорусские Мальдивы» станут памятником природы. Чем уникальны затопленные Волковысские карьеры4

«Когда-то я руководил отделом под 40 человек». Тимлид не нашёл работу в Польше и устроился кассиром12

Белорус вырастил гигантский перец — размером с электрочайник1

«Никаких запрещенных мест не существует». Келлог говорит, что Трамп разрешил Украине наносить дальнобойные удары 24

«Парни играли на гитаре Ляписа Трубецкого». Как белорусы организовались, чтобы встретить неожиданно освобожденных политзаключенных4

На выборах в Молдове победила проевропейская партия президента Санду, пророссийская оппозиция проиграла9

В официальном Пантеоне героев есть князь, о существовании которого многие услышат впервые13

Тайны Минского замчища: недостроенный храм, который ставит в тупик ученых, и молодая княжна с косой и цветочным венком1

В США 18‑летний зумер заработал $30 миллионов на приложении, которое считает калории по фото еды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся21

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць