Литература1111

Новый спектакль Купаловского: о способности Беларуси возродиться из космической пыли

У гісторыі пастаноўкі «Радзіва «Прудок» асабіста мне падабаецца абсалютна ўсё. Ад моманту, калі Андруся Горвата колькі год таму пры прыёме на працу ў Купалаўскі тэатр дворнікам спыталі, ці валодае ён беларускай мовай, да стаячых авацый з удзелам дырэктара гэтага самага тэатра і чыноўнікаў міністэрства культуры. Спектакль можна прыдумаць, можна стварыць, але «Радзіва «Прудок» менавіта нарадзілася, выспела ў Купалаўскім тэатры з непасрэдным удзелам саміх купалаўцаў. З'яўленне гэтага спектакля такі ж лагічны працяг гэтай узаемнай гісторыі ўсё роўна, як продаж кнігі ў купалаўскай касе, ці як прэзентацыя мінулагодняга «Моvabox», калі журналістам паказалі горватаўскую каморку і далі пагледзець, як Андрусік Іванавіч падмятаў вуліцу навокал Купалаўскага, ці калі купалаўцы ездзілі ў Прудок і дапамагалі рамантаваць хату. І тое, што тэатр даў рады зрабіць частку свайго жыцця часткай свайго рэпертуару, як нішто іншае сведчыць пра здаровыя творчыя працэсы ўнутры калектыву.

Як любыя сапраўдныя зносіны, тут не ўсё можа быць вядома, кожны сам можа выбіраць ступень свайго дачынення. І вось гледачы могуць пабачыць, як артысты-купалаўцы разыгрываюць сцэны з кнігі свайго добрага сябры. І сам аўтар сярод гледачоў. Вось ён сядзіць у цемры глядзельнай малой залы, навокал прыгожае зорнае неба, на сцэне Міхаіл Зуй у ролі аўтара. Быццам, наглядна ажыццявілася адна з самых паэтычных філасафем кнігі пра «пабачыць сваю спіну, калі доўга глядзець у цемру».

Спектакль, мне здаецца, не павінен і не можа быць такім візуальным дадаткам да кнігі, як кніга — гэта больш за надрукаваны фэйсбук, як і фэйсбук — гэта больш за дзённікавыя запісы для кола сяброў. Радзіва — больш за радыё. Тут адчуваецца цікавасць і павага да аўтара на ўсіх творчых этапах. Спроба вылучыць самае важнае, каб распавёўшы тое са сцэны нешта істотнае дадалося да вось гэтай умоўнай горватаўшчыны. Таму не дзіва, што першы вялікі эпізод аказаўся менавіта пра горватаўскія шкарпэткі, што сушацца на батарэі Купалаўскага тэатра. Самаіронія надае творчасці Горвата імунітэт ад злоснай крытыкі. Іронія Горвата дазваляе яму ачысціць сапраўдныя каштоўнасці ад шалупення ілжывага пафасу. Купалаўскі тэатр не лічыць заганным распавесці ўсяму свету пра шкарпэткі свайго дворніка, бо для ніх гэтаксама важны космас, як і для самога аўтара. Акцёрскі склад (Анікей-Есяневіч-Зуй) бодра вядуць расповяд паводле горватаўскіх гісторый, стварыўшы цудоўную галерэю вобразаў, як гарадзкіх, так і вясковых. Доўгі шэраг гэтых карцінак — гэта і доўгі шлях героя да самога сябе, і такі працэс палюбляння навакольнага свету. Увесь спектакль атрымліваецца праз іранічны тон, уменне на абсалютным сур'ёзе здавацца вельмі смешным, супастаўленне шаржавых вобразаў навокал з адасоблена рамантычным аўтарам у шлеме касманаўта. Вядома, кніжка Горвата складаецца не толькі з забаўных партрэтных замалёвак, ён не ідэалізуе вёску з яе п'янствам, і перад героем паўстаюць пытанні жыцця і смерці, для якіх артысты даюць рады знайсці сваю інтанацыю, знарок запаволеную, пададзеную праз умоўны рытуал.

Вельмі важным складнікам спектакля зрабілася мастацкае афармленне, якое зрабіла Кацярына Шымановіч. Была патрэба застацца ў межах такой візуальнай умоўнасці, якую задаў пазнавальны касманаўт Нікі Сандрас з вокладкі кнігі, і разам з тым пашырыць прастору камернай сцэны да адчування палескіх нябёсаў над дзедаўскім домам. Афармленне атрымалася ў меру іранічным (што тычылася касцюмаў герояў), крэатыўным (як паказалі дзедаўскую хату знутры), эскізным (дзірка-калодзеш амаль у цэнтры сцэны, які паказваў трапныя дэталі кшталту кропляў даджду), але скразны прыём тычыўся як раз вобразу космасу, пра які, здаецца, у самім спектаклі гучала не так часта, але кожны раз вельмі трапна. Герой адпраўляўся ў родны Прудок нібы на сапраўднай шумнай ракеце, выходзіў на агарод быццам на лунную паверхню, стасаваўся з шараговымі мінакамі, які пралётваюць міма яго з хуткасцю гука. У самыя пранікнёныя моманты запальвалі на сцэне быццам сапраўдныя зоры, і гэта зорная неба паўсюль, нават пад нагамі цалкам дае фізічнае адчуванне «космаса ўнутры» і раскрывае ці не галоўны матыў горватаўскай прозы. Усё павінна мерацца менавіта гэтай мерай найвялікшай прасторы сусвету, і не варта пераймацца тым, што здаецца на фоне гэтых зораў дробным і неістотным.

Мяне вельмі радуе, наколькі важным і істотным выглядае на фоне гэтых зораў беларуская культурная традыцыя.

Уся яна ад імя Купалы праз каленку Ганны Чарнушкі да шчырых пошукаў купалаўскіх артыстаў падаецца настолькі арганічнай і натуральнай, што яе адраджэнне з касмічнага пылу будзе такім жа лагічным, як шыбы з горватаўскай хаты.

Асноўная прыкмета жывой культуры ёсць яе здольнасць аднаўляць сябе ў новых формах, якія адпавядаюць патрэбам часу. Гэтак жа лагічна і з'яўленне маладога аўтара, які ўлюбёны ў свой край і натхняецца яго гісторыяй і культурай у сваім паўсядзённым жыцці. Новае пакаленне, якое шмат вінавацяць у абыякавасці да культурных каштоўнасцях, насамрэч шукае свае ўласныя спосабы прамаўляць, ствараць гэтую самую культур. Забаўна, што купалаўцы, можна сказаць, выхавалі свайго аўтара ў сваім уласным калектыве.

Той факт, што феномен Горвата аднім спектаклем не вычарпаць, дае спадзеў, што сумеснае жыццё аўтара і тэатра будзе працягвацца. Ці будзе працяг спектакля, ці рэалізуецца гэты цікавы сюжэт у кіно, ці атрымаецца трэнд вяртання да сваіх каранёў зрабіць усеагульным — пытанне адкрытае. Як Той сказаў, космас сам павінен даць знак.

Комментарии11

Сейчас читают

Трамп заявил, что ведет с Лукашенко переговоры о освобождении части из 1400 политзаключенных1

Трамп заявил, что ведет с Лукашенко переговоры о освобождении части из 1400 политзаключенных

Все новости →
Все новости

Экс-настоятеля Красного костела Владислава Завальнюка направляют в Борисов2

Имеет свою квартиру в 23 года, но мечтает ее продать и уехать. Всему виной 65-летний сосед-спортсмен сверху4

В Координационном совете предлагают ввести обязательный полиграф для делегатов11

Белоруска везла через границу $25 000 и пошла на красный коридор — но закончилось штрафом и конфискацией17

«Обидно? Не то слово». Девушку на гламурном BMW подбил другой водитель16

Путин: Вопрос украинских территорий должен решаться на референдуме24

На Комаровке заметили гигантскую очередь

Названы 10 самых недорогих стран для переезда1

Путин не видит смысла во встрече с Зеленским4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявил, что ведет с Лукашенко переговоры о освобождении части из 1400 политзаключенных1

Трамп заявил, что ведет с Лукашенко переговоры о освобождении части из 1400 политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць