История1919

«Артефакт эпохи белорусизации»: в Могилеве предприниматели спасли могилу 20-х годов

У Магілёве ўпарадкавалі магілу настаўніка, які ў 1920-я гады вучыў дзяцей па-беларуску. Надмагільную пліту адрэстаўравалі, паставілі агароджу. Грошы на гэта ахвяравалі прадпрымальнікі, піша «Радыё Свабода».

Улада: зьвестак пра пахаванага няма

Пра 24-гадовага настаўніка, які памёр у 1926 годзе, вядома толькі тое, што напісана на надмагільлі. Ягонае прозьвішча Цімашэнка, ініцыялы — Ц. Г., настаўнічаў ён у мясцовай сямігадовай магілёўскай школе № 2, нарадзіўся ў 1902-м. Надпіс на надмагільлі — на беларускай мове.

Магіла Цімашэнкі — на Карабанаўскіх кладах Магілёву. Натрапілі на яе выпадкова, калі шукалі брацкія пахаваньні магілёўцаў, што загінулі ў траўні 1943 году — тады горад бамбавала савецкая авіяцыя. Магіла была ўся ў кустоўі ды апалай лістоце. Пасьля звароту ў прадпрыемства па абслугоўваньні насельніцтва магілу прыбіралі.

Звароты ва ўпраўленьне адукацыі і аддзел ідэалягічнай працы Магілёўскага гарвыканкаму, каб там паспрыялі з упарадкаваньнем магілы Цімашэнкі, не далі плёну. Адтуль адпісалі, што зьвестак пра пахаванага няма. З магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова паведамілі тое самае: у архіве пра настаўніка няма ніякіх згадак.

Каб ня зьнік артэфакт беларусізацыі

Па ўступленьні ў сілу новай рэдакцыі закону «Аб пахаваньні і пахавальнай справе», прынятай у 2015 годзе, над магілай Цімашэнкі навісла пагроза дэмантажу. Новыя нормы закону даюць дзяржаўным спэцыялізаваным арганізацыям такое права, «калі ступень разбуранасьці выключае рамонт і аднаўленьне». Шыльдачкі з патрабаваньнем «навесьці парадак» разьвешаныя на ўсіх гарадзкіх кладах. Каб уратаваць магілу, група актывістаў пастанавіла абгарадзіць яе і адрэстаўраваць пліту. Да гэтай справы спрычыніліся 11 бізнэсоўцаў.

«Беларус мае рупіцца пра беларускае, — кажа пра свой удзел у талацэ саўладальнік магілёўскай кавярні «Шпаркі лось» Вадзім Бабкоў.

Упарадкаваная магіла, кажа ён, будзе візуальна ўплываць на наведнікаў кладоў. «Учора пахаваньне было закінутае, — тлумачыць бізнэсовец, — а сёньня выглядае дагледжаным. Для людзей гэта знак таго, што беларушчына неўміручая».

Бізнэсовец: калі забудзем вытокі — у будучыні нічога добрага не чакае

Настаўнік Цімашэнка вучыў дзяцей на беларускай мове нядоўга. Беларускія школы ў Магілёве пачалі адкрываць ад 1924 году. Тады ўрад Савецкай Расеі вярнуў Беларусі Магілёў у рамках гэтак званага паэтапнага ўзбуйненьня БССР. Ля вытокаў беларусізацыі і стаяў Цімашэнка. Мова надпісу на надмагільлі дазваляе меркаваць, што тыя, хто хаваў настаўніка, былі таксама адданыя ідэі беларусізацыі.

«Гэта ж наша агульная памяць, — тлумачыць свой удзел у талацэ прадпрымальнік Валер Вярбіцкі. — З такіх «дробязяў» фармуецца бачаньне таго, хто мы. Калі мы забудзем свае вытокі, то нас нічога добрага ў будучыні не чакае».

Рэстаўратар: я дакрануўся да гісторыі

Рэстаўраваў надмагільную пліту адмысловец у галіне рытуальных паслуг Мікола Фяско. У 2009 годзе ён вырабіў помнік на магілу актывісткі «Мартыралёгу Беларусі» Тамары Раманьковай. У працы над надмагільлем Цімашэнкі Мікола стараўся максымальна захаваць яе аўтэнтычнасьць.

«Для мяне было гонарам рэстаўраваць надмагільле з надпісам па-беларуску, і якому да таго ж 90 гадоў, — кажа ён. — Ня часта цяпер пабачыш беларускую мову на пахавальных помніках, а тут такі артэфакт з эпохі беларусізацыі. Гэта ж гісторыя, і я да яе дакрануўся».

Пасьля рэстаўрацыі пліту вярнулі на месца 15 кастрычніка, і тады ж калегі Міколы Фяско абгарадзілі магілу. 17 кастрычніка агароджу пафарбавалі.

Комментарии19

«Разговаривал все время по-белорусски». Павел Северинец записал свое первое обращение после освобождения18

«Разговаривал все время по-белорусски». Павел Северинец записал свое первое обращение после освобождения

Все новости →
Все новости

«Это и есть твоя родина». 13 правил жизни в эмиграции от Юлии Чернявской29

«Это рискованно для Беларуси». Зеленский заявил, что Россия размещает оборудование для наведения шахедов на крышах белорусских многоэтажек23

Россия КАБами атаковала одну из главных дорог Харькова. Погибли два человека

Израиль первым признал Сомалиленд независимым государством1

Буданов рассказал, сколько россиян мобилизовано в 2025 году: «Они перевыполнят план»6

Как белорусы будут работать и отдыхать в 2026 году. Опубликован график

Российское МИД: Мы приблизились к договорённости по Украине

Командующий по прозвищу «Юра Унитаз». Российские беспилотные войска может возглавить бывший торговец сантехникой8

Аналитик Генштаба, который рисовал карту «откуда готовилось нападение», оказался в СИЗО КГБ за работу на украинскую разведку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разговаривал все время по-белорусски». Павел Северинец записал свое первое обращение после освобождения18

«Разговаривал все время по-белорусски». Павел Северинец записал свое первое обращение после освобождения

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць