Общество77

Как дальнобойщик из Новополоцка ведет инстаграм на белорусском языке ФОТО

«Работа мары: глядзі ў акно, слухай музыку, еш булкі», — жартуе Сяргей Несцяронак з Наваполацка пра сваю прафесію. Ён працуе дальнабойшчыкам і расказвае ў інстаграме пра фуру Манечку, маляўнічыя краявіды Нарвегіі і дарожныя прыгоды. На беларускай мове.

Калі Сяргей першы раз выклаў у інстаграме фота беларускамоўнай прэсы, некаторыя не паверылі, што ён чытае яе сам — падумалі, вязе ў падарунак. Хоць мужчына родную мову нядрэнна ведае з дзяцінства — пашанцавала са школьнай настаўніцай.

Прызнаецца, што яго абурае, што некаторыя асацыююць беларускую мову толькі з калгаснікамі і вёскай.

— Сорамна сказаць, але, бывае, нават смяюцца, што ты размаўляеш па-беларуску. Але трэба не зважаць на гэта. Каб заахвоціць другіх вучыць беларускую мову і карыстацца ёй, варта пачаць з сябе, — тлумачыць Сяргей, чаму ўзімку стаў весці інстаграм на роднай мове.

Дальнабойшчыкам ён працуе трэці год. Дагэтуль служыў у войску па кантракце.

— У 2011 годзе я скончыў радыятэхнічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, і мяне адразу забралі на тэрміновую службу. Пасля мяне чакала размеркаванне на наваполацкае тэлебачанне «Вектар». Там прапаноўвалі на той момант 1,2 мільёна рублёў. У войску ж я мог атрымліваць больш. Мой першы заробак за службу па кантракце склаў 2,2 мільёна.

Спачатку Сяргей быў у войску аператарам ЭВМ, потым камандзірам аўтамабільнага ўзводу, начальнікам службы кадраў. Праз пару год вырашыў, што хопіць, і стаў рыхтавацца да змены прафесіі: атрымаў катэгорыі кіроўцы С і Е, адвучыўся на міжнароднага кіроўцу. Думаў звольніцца са службы, як скончыцца кантракт. Але ўсё адбылося раней: у войску пачалася рэарганізацыя, і пасаду кадравіка скарацілі.

У дальнабойшчыкі Сяргей пайшоў, каб пракарміць сям’ю. Два месяцы ён знаходзіцца ў дарозе, два тыдні — адпачывае дома.

— Складанасці? Ды не, не сказаў бы. Я ўжо прызвычаіўся да гэтай працы. Адзінае, што адразу быў моўны бар’ер, калі трапляў за мяжу. У мяне была ангельская мова і ў школе, і ва ўніверсітэце, але я ставіўся да яе як да непатрэбнага прадмету. А як пайшоў у дальнабойшчыкі, сам стаў вывучаць — маю і дадатак на тэлефоне, і кніжкі на камп’ютары, — расказвае мужчына.

Са сном у дарозе, усміхаецца ён, змагацца не прыходзіцца. Па еўрапейскіх правілах дальнабойшчык можа праводзіць са стырном не больш за 9 гадзін на дзень (два разы на тыдзень дазваляецца па 10 гадзін). Таму звычайна а 6-й вечара Сяргей ужо вольны.

— Маю час і кніжку пачытаць, і спортам пазаймацца — у прычэпе шмат месца, можна там сабе зрабіць турнік, брусы, усё, што хочаш. У дарозе маю часопісы «Наша Гісторыя». Прыязджаю дадому, 2-3 выпускі купляю і еду далей працаваць. А так звычайна чытаю зборнікі беларускіх пісьменнікаў. Што ў мяне тут ёсць? Янка Маўр, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў.

У інстаграме Сяргей часта дзеліцца здымкамі прыгожых краявідаў, якія праязджае падчас працы. Заўважае, што ўжо аб’ездзіў амаль усю Скандынавію — толькі што ў Ісландыі не быў.

— У Нарвегіі ўразілі горы — такія відовішчы, што займае дух, нават калі-некалі забываеш глядзець на дарогу. У Швецыі едзеш запаведнымі месцамі — лясы, азёры. У Фінляндыі — быў у паўночнай частцы — запомніліся паўночныя алені: іх там вельмі шмат ходзіць. А ў Даніі спадабаліся пекныя масты.

Дальнабойшчык уздыхае: шкада толькі, што дома мала бывае. Яго сыну зараз 3,5 года, і не хочацца прапусціць яго дзяцінства.

— Сын заўсёды чакае. Апошні раз, як я прыехаў, ён так учапіўся ў шыю, што было не адарваць, — усміхаецца Сяргей. — У Наваполацку ў мяне заўсёды куча планаў — і на лецішча трэба з’ездзіць, і да родных у Докшыцы. І гэтыя два тыдні дома так хутка пралятаюць…

Комментарии7

Сейчас читают

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся21

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся

Все новости →
Все новости

«Белорусские Мальдивы» станут памятником природы. Чем уникальны затопленные Волковысские карьеры4

«Когда-то я руководил отделом под 40 человек». Тимлид не нашёл работу в Польше и устроился кассиром12

Белорус вырастил гигантский перец — размером с электрочайник1

«Никаких запрещенных мест не существует». Келлог говорит, что Трамп разрешил Украине наносить дальнобойные удары 24

«Парни играли на гитаре Ляписа Трубецкого». Как белорусы организовались, чтобы встретить неожиданно освобожденных политзаключенных4

На выборах в Молдове победила проевропейская партия президента Санду, пророссийская оппозиция проиграла9

В официальном Пантеоне героев есть князь, о существовании которого многие услышат впервые13

Тайны Минского замчища: недостроенный храм, который ставит в тупик ученых, и молодая княжна с косой и цветочным венком1

В США 18‑летний зумер заработал $30 миллионов на приложении, которое считает калории по фото еды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся21

Тихановская о муже: Весь его мир перевернулся

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць