Культура

Вышел календарь с белорусскими пословицами «Добрыя жарты» ФОТО

Да Новага 2020 года Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Ён складаецца з адмысловых малюнкаў, якія ілюструюць 13 беларускіх прыказак, адабраных з 8000 варыянтаў! У распрацоўцы календара бралі ўдзел людзі з няпростым лёсам — наведвальнікі цэнтра рэабілітацыі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа». Прэзентацыя выдання адбылася 18 снежня пры ўдзеле лідара этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука.

Каб падрыхтаваць каляндар «Добрыя жарты», спецыялісты Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа» разам з наведвальнікамі цэнтра прачыталі каля васьмі тысяч беларускіх прыказак, асэнсавалі іх ды абралі некалькі дзясяткаў найбольш цікавых, пасля чаго ўжо прапанавалі свае ідэі беларускай мастачцы Таццяне Быц. «Быў бы сад, а салаўі прыляцяць», «Гаспадарку весці — не барадой трэсці», «Абы бог да добры людзі, то ўсё добра будзе» — кожны месяц у календары пачынаецца з падобнага паслання.

Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» — праект Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў па падтрымцы людзей з псіхічнымі расстройствамі. У тых, хто туды прыходзіць, розныя жыццёвыя гісторыі, але іх яднаюць аднолькавыя жаданні пераадолець наступствы хвароб, навучыцца чамусьці каштоўнаму і знайсці сяброў. Уся работа ў цэнтры арганізавана так, каб удзельнікі рэабілітацыйнай праграмы вярнулі сабе адчуванне ўласнай значнасці і ўпэўненасць у сваіх сілах, адчулі падтрымку і атрымалі магчымасць узаемадзейнічаць разам з іншымі людзьмі.

Каляндар не паступіць у продаж і будзе распаўсюджвацца праз Мінскі клубны дом «Адкрытая душа». Падтрымаць яго наведвальнікаў і спецыялістаў можна, аказаўшы валанцёрскую ці спонсарскую дапамогу.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся сюды ці тэлефануйце +375 (29) 138-64-78 (Кацярына). Кансультацыі па ўдзеле ў праграмах рэабілітацыі па нумарах: +375 (44) 779-88-24 і +375 (17) 235-04-48.

Комментарии

Сейчас читают

Минский городской суд не выдерживает нагрузки — не успевают судить политзаключенных

Минский городской суд не выдерживает нагрузки — не успевают судить политзаключенных

Все новости →
Все новости

ВСУ заявили о сбитии российского Су-34 под Запорожьем3

На только что открытой польской границе уже образовалась очередь из трех тысяч автомобилей3

Глобальный сдвиг в католицизме: в Индии больше семинарий, чем в Италии, а священники на замену приезжают в Европу из Африки9

Украинский морской беспилотник под ураганным огнем доплыл до нефтеналивного терминала Туапсе и взорвал его ВИДЕО4

Залужный: Украину спасет создание киберфизической системы обороны, с опорой на роботов3

«Был упущен момент с Беларусью». Зеленский во время выступления в ООН упомянул нашу страну10

Автопен вместо портрета. В Белом доме тонко поглумились над Джо Байденом15

Тихановская в Нью-Йорке поговорила с Каролем Навроцким ВИДЕО7

«Один минус — здесь я разлюбил картошку». Египтянин женился на белоруске и переехал в Брест1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Минский городской суд не выдерживает нагрузки — не успевают судить политзаключенных

Минский городской суд не выдерживает нагрузки — не успевают судить политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць