Общество

Некляев о Тихановской: Она не так и случайно оказалась на месте, она молодец

Пісьменнік Уладзімір Някляеў стаў чарговым героем шоу «Жизнь-малина» на ютубе. Вось некаторыя цытаты госця праграмы на актуальныя тэмы.

***

Калі я стаў старшынёй Саюза пісьменнікаў, Лукашэнка ў гэты час падпісаў з Ельцыным гэтую Саюзную дамову, якая стварыла ўсе па сутнасці праблемы… Гэтыя дарожныя карты — падпішам гэта, не падпішам — гэта ён сам сабе стварыў у канцы 1998 года. Я сабраў Раду Саюза пісьменнікаў — і мы прынялі вельмі жорсткую заяву, наўпрост сказаўшы, што гэта ёсць здрада нацыянальным інтарэсам. Перад тым была сустрэча Рады з Лукашэнкам, дзе мы як бы дамовіліся, дакладней, я перад тым з ім дамовіўся, што, можа быць, мы будзем існаваць — я асабіста, і, праз мяне, наколькі хопіць майго ўплыву, пісьменнікі не будуць надта лезці ў эканоміку, а вы не будзеце лезці у культуру і адукацыю. Такі пакт. І нейкі час гэты пакт дзейнічаў, але вельмі нядоўга. Яго проста не хапіла на тое, каб гэты пакт вытрымліваць, і пасля гэтай заявы ён аддаў каманду шчыміць! У мяне ўжо да гэтага шмат напружаных момантаў узнікала, я ўжо так стаміўся, што калі на мяне ўсё гэта абрынулася… У адзін дзень прыйшлі ўсе праверкі, якія можна — і пачалі кляпаць крымінальную справу: нешта скраў, як заўсёды бывае. І вось я сеў і разумею, што як бы па характары трэба змагацца, але адчуваю, што няма ў мяне сіл, усе сілы ідуць на гэту барацьбу. І раман не напісаны, драма не дапісана, і кніга не дапісана - і пасля ад напругі ў мяне мікраінсульт… І вырашыў я адпачыць.

***

Я паехаў у Вільню, там быў форум Каліноўскага. Я прыехаў угаварыць Ціханоўскую заявіць пра сабе як пра прэзідэнта Беларусі. Я пачаў гэтую размову, і бачу, што яна да такіх рашэнняў не гатова. Я разумеў, што адбываецца ў гэтай жанчыне — муж у яе закладнік. Што можна патрабаваць ад жанчыны, у якой муж закладнік? Але, тым не менш, яна, па-мойму, яшчэ не ўсведамляла, якая адказнасць легла на яе плечы. І я ёй пачаў казаць вось што: «Разумееце, Святлана, ў 2010 годзе ў маёй жонкі быў выбар — яе палохалі, што калі яна будзе неяк актыўнічаць, калі мяне ўжо забралі з лякарні і зацягнулі ў турму, то будзе яшчэ горш. І мужа яна не ўбачыць, што мы яго даб'ём у гэтай турме і яе кінем за краты і скажам мянтам, каб зрабілі з ёй, што захочуць. І вось яе палохалі. Яна доўга не думала, яна зразумела, што калі яна будзе асцярожнічаць, то так і будзе — муж застанецца ў турме, а яна можа апынуцца за кратамі. Толькі наперад рухацца, толькі змагацца. І яна гэта зрабіла, кінулася ў гэту бойку».

І я кажу Святлане, што калі вы хочаце абараніць сябе, сваю сям'ю, то трэба рухацца наперад, толькі так, даказваць усім, што вы рэальная сіла, бо вы — прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Калі ўжо развітваліся, у яе вачах, прыгожыя, дарэчы, вочы, і не ўбачыў таго агню, які я хацеў распаліць, але іскрынка нейкая там мільгнула.

Час паказвае, што яна не так і выпадкова аказалася на месцы, які выбраў лёс, бо тая хуткасць, з якой яна набірае ўпэўненасць, досвед палітычны — гэта ўражвае, яна малайчына. 

- Калі ўявіць, што ўсіх дапусцілі на выбары і была б тройка Цапкала, Бабарыка і Ціхананоўскі — вы б за каго галасавалі?

- Устрымаўся ад паходу на выбарчы ўчастак. Я падумаў, што і без мяне прагаласуюць. Ведаеце, я адношуся вельмі кепска да ўсякіх канспіралогій, бо ў адносінах да мяне іх было таксама дастаткова. Не магу заяўляць так катэгарычна, як гэта робіць Зянон Пазняк, што Бабарыка наўмысна выбрана для таго, каб зрабіць яго прэзідэнтам - і пасля ён здасць Беларусь, але шлейфу, якога можна было б асцерагацца абсалютна ў гэтым сэнсе, няма толькі за Ціханоўскай. Таму я яе ад пачатку падтрымаў. 

Тое, што Бабарыка там нейкія карціны вярнуў у Беларусь - для мяне не доказ ягонай сутнасці. Чалавек рабіў заявы пра беларускасць не самага лепшага кшталту ў самым пачатку. Пасля ён стаў неяк мікшаваць свае размовы. І я падумаў, што не на ўзроўні Пуціна, але на ўзроўні нейкай карпаратыўнай дамоўленасці ён тут прысутнічае. У яго такія актывы, такі банк, актывы гэтыя, па сутнасці, кантралююцца Масквой, і ён без дамоўленасці з людзьмі, актывамі якіх ён тут вось кіруе, увязваецца ў гэтую палітычную авантуру? Я не ведаю, што з ім маглі зрабіць гэтыя людзі за такія грошы. Безумоўна нейкія дамоўленасці там былі, але гэта не азначае, што Лукашэнка лепшы за Бабарыку, хоць бы сыходзячы з таго, што Бабарыка цывілізаваны чалавек і з ім можна размаўляць і дамаўляцца. Я думаю, што ў гэтай сітуацыя, у якой ён апынуўся, як Лукашэнка, ён бы ўжо даўно згадзіўся бы на нейкі дыялог, на нейкія размовы — можна было б дамовіцца, што не было б гэтага жаху, які адбыўся ў Беларусі.

— Што Фядута рабіў падчас вашай выбарчай кампаніі?

— Ён быў арганізатарам, па сутнасці, гэтай кампаніі, гэта была ягоная ідэя, па сутнасці, «Гавары праўду» — гэта кампанія, створаная Аляксандрам Фядутай, гэта не Некляеў. Мне прапанавалі лідарскія пазіцыі, я, узважыўшы, што з гэтага можа быць, я разумеў, што з гэтага можа быць, дарэчы, абышлося менш значна, чым я сабе ўяўляў. Гэта ж мужчынскія гульні, гэта ж не жартачкі. Але ж я сказаў, што абавязаны, то абавязаны. Не выйшла.

— Вы распавядалі, што за фінансавую частку кампаніі адказваў непасрэдна Фядута?

— Так. Калі мы правялі першую размову пра мой магчымы удзел у кампаніі «Гавары праўду», я спытаў пра тое, за кошт чаго будзе фінансавацца кампанія. Ён мне сказаў, што гэта фінансавання з дэмакратычнага Захаду. Я кажу, што калі гэта нават так, то давайце дамовімся, што я да гэтага ніякіх адносін мець не буду. Я выконваю чыста палітычныя функцыі, а з гэтым я не хачу звязвацца, бо мне хапіла гэтага у Саюзе пісьменнікаў, у рэдакцыях — там, дзе грошы, там пачынаюцца мардабоі між сабой. І ён згадзіўся з гэтым.

Дарэчы, гэта мне дапамагло — і нават ратавала. Калі яны мяне трушчылі, то першае, пра што пачалі разбірацца, адкуль грошы… І допыты былі актыўныя. І пасля, калі яны пераканаліся, што я насамрэч ні рыба ні мяса — яны, па сутнасці, ад мяне адчапіліся. Трымалі яшчэ ў турме, але не так жорстка, як да таго. 

— Распавядалі, што калі вы прачнуліся ў шпіталі пасля Плошчы-2010, то ў першы момант заплакалі.

— Выцяснулася сляза, бо я зразумеў, што, ну, гэта параза. Што я толькі часу затраціў на гэта, нерваў, здароўя — і гэта не прывяло да вынікаў, а прывяло да шпіталю, да турмы. Гэта параза. Я пашкадаваў самога сабе. А пасля яшчэ больш шкадаваў пра людзей, пра якіх мне сказалі, што яны загінулі. Там мне нарэзалі ролік на допыце, а там Плошча і людзі скрываўленыя ляжаць у снезе. Яны так знялі у нерухомасці і не разабраць было жывыя яны, ці ўжо забітыя. І яны мне кажуць: «Вы глядзіце, што вы нарабілі». Вось тут мне далося гэта цяжка, я не спаў начамі. Я ж паэт, я ж не генерал. Першая дапамога прыйшла ад Еўтушэнкі, калі я прачытаў ягоны ліст у маю падтрымку. Тады я падумаў, што Жэня не напісаў бы мне такі ліст, каб за мной столькі б загінуўшых было. Там быў дзяжурны па камеры, і, калі трэба было смецце выкідваць, я гэту сметніцу у прыбіральню выкідваў, а там шматок газеты ададраны, а у мяне дальзоркасць і я чытаю: «Держись, Володя! Твой брат Евгений Евтушенко». Так мяне гэта ўзбудзіла. А пасля прыйшлі адвакаты і першае пытанне было: «Колькі там загінулых?». Мне адказалі, што ніколькі — і ўсё, уся адказнасць з мяне знялася. Усё астатняе было не цікава. Калі на мне няма крыві, я чысты перад людзьмі, то астатняе мяне не цікавіла.

— Вас вазілі за горад. Што там было?

— Нейкае спецмесца. Там увесь пакой быў чорны. Абсталяванне стаяла даволі дзіўнае.

— Паліграф?

— Не-не. На паліграфе, дарэчы, мяне ўпершыню спыталі: «Назавіце людзей з беларускай улады, якія спансаравалі кампанію «Гавары праўду»? Я думаю, вось тут шанс усім адпомсціць. Яны самі давай мне называць: «Якубовіч, Латыпаў». Яны іх падазравалі. Можа таму, што Латыпаў з Якубовічам ездзілі да мяне ў Варшаву і ўгаворвалі, каб я вярнуўся ў свой час. Але я на гэта не пайшоў. Жарты-жартамі, але, можа, гэта неяк усур'ёз адгукнецца. Яны яшчэ падазравалі тую частку людзей, якія там у Маскве былі — былыя начальнікі лукашэнкаўскія. Пра гэтых мог і сказаць, але забыўся іх прозвішча.

— Вас вылучалі на Нобелеўскую прэмію. Вы калі пра гэта даведаліся, разумелі, што можаце выйграць?

— Я да гэтага аднёсся, як да жэсту, бо я меў досвед вылучэння Васіля Быкава на Нобелеўскую прэмію. Я якраз тады ў Фінляндыі жыў і перасяліўся на гэты час, калі гэты камітэт збіраўся, у Стакгольм. І амаль паўгода я там пражыў, займаючыся як раз тым… Лабіраваў. Для мяне было вельмі важна, каб Быкаў займеў гэту прэмію. Зразумела чаго. Таму што вось супрацьстаянне культуры і ўлады. Але там не выйшла. Я бачыў, што ёсць недахоп перакладаў Быкава. На той час у яго былі больш-менш нямецкія прыстойныя пераклады, а ангельскіх якасных перакладаў не было. Яшчэ туды пісалі… Нашы людзі не спяць: «Як вы будзеце яму даваць медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі, калі ён увесь у савецкіх медалях. Каму? Гэта ж савок!» Я не думаў, што гэта будзе спрацоўваць, але людзі паўсюль людзі. Шмат момантаў. Але, перш за ўсё, не хапала доказаў, што гэта насамрэч вялікі пісьменнік сусветнага маштабу. Пасля я ўжо размаўляў з тымі людзьмі, якія былі ў тым камітэце, калі выйшлі ўжо ангельскія пераклады, то ўсе ўжо казалі: «Адкуль жа мы ведалі?»

 

— Калі вас адправілі пад хатні арышт, з вамі жылі супрацоўнікі КДБ. Як гэта адбывалася?

— У мяне невялікая кватэрка двухпакаёвая. Яны прыйшлі — двое людзей са зброяй. Там рознае было. Быў прыдурак адзін, які не даваў зачыніць дзверы ў спальню, дзе мы з жонкай, ён сядаў насупраць нашага ложку з пісталетам. Я яму кажу: «Ну, што ты, дурны зусім?» А ён у адказ: «Я исполняю инструкции, мне сказали с вас не спускать глаз». Но, праўда, Вольга іх некаторых строіла, яна з імі не цацкалася. Сядзелі старшыя афіцэры КДБ «Альфа». Я ім кажу: «Хлопцы, вы на гэта вучыліся? Як я з жонкай у ложку ляжу, ці як я ў прыбіральню хаджу?» Зраніцы уставаў і у сваю прыбіральню у чарзе стаяў — я, жонка і яны двое.

— Як у іх з вамі развіваліся зносіны?

— Яны цэлымі начамі сядзелі ў камп'ютары, балду ганялі. Адзін эпізод быў, калі гэты выбух быў у метро. Я прачынаюся, і яны мне кажуць: «Вот видите, как хорошо, что мы здесь у вас!» А я адказваю: «А што харошага?». «А у вас теперь алиби, что это не вы».

— Гэта значыць, вам маёры поўгода сэксам не давалі займацца?

— Нейкія моманты былі, калі яны мяняліся. І больш чалавечыя прыходзілі маёры.

Комментарии

Сейчас читают

Российская армия прорвала под Добропольем последнюю капитальную линию обороны Донбасса12

Российская армия прорвала под Добропольем последнюю капитальную линию обороны Донбасса

Все новости →
Все новости

Организаторы концерта Коржа прислали экс-политзаключенной пригласительные билеты22

«Хватаюсь за все возможности». Как дела у отчисленных студентов-айтишников 5 лет спустя

«Такое — повсюду». Видео с коровами в грязи в Добрушском районе стало вирусным в соцсетях6

Тихановская накануне встречи Трампа и Путина: Мы не должны позволить Москве создавать сферы влияния10

Мужчина и девушка из Минска на яхте с 17-летним рулевым перевернулись на озере в Браславе — спасли всех троих

Погиб 24-летний z-блогер Святоша, хваставшийся убийствами пленных10

На остановке «Ломоносова» в столице отремонтировали асфальт. Результат впечатляет2

В южной Европе стоит красная жара4

Мать четверых детей, которую задержали на выходе из онкодиспансера, отпустили до суда домой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Российская армия прорвала под Добропольем последнюю капитальную линию обороны Донбасса12

Российская армия прорвала под Добропольем последнюю капитальную линию обороны Донбасса

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць