Общество

«Мейнстрим айтишки уже уехал». Известный венчурный инвестор — о том, что ждет белорусский ИТ-сектор

Юрий Мельничек — белорусский IT-предприниматель, миллионер и венчурный инвестор. Он поразмышлял о закулисье и перспективах белорусской айтишки.

Цытуем дыялог на гэту тэму з інтэрв'ю інвестара ютуб-каналу «Жыццё-маліна».

— Пракапеня. Што пра яго думаеш?

— Што я памятаю пра яго: што ён ахвяраваў 100 тысяч даляраў на фонд дапамогі пацярпелым ад гвалту ў Беларусі. І вельмі паважаю гэты ўчынак.

— Добкін. Што за чалавек? Ёсць разуменне?

— Мы перасякаліся, я лічу, што Добкін — як прыклад для ўсіх, першы ў Беларусі юнікорн (кампанія, якая атрымала рынкавую ацэнку ў памеры звыш за 1 млрд даляраў. — «НН»). Гэта вельмі крута, што ёсць людзі, якія дамагліся нашмат большага, чым я, і паказалі, што гэта магчыма (прынамсі, было магчыма) — стварыць публічную кампанію з вельмі вялікай прысутнасцю ў Беларусі.

— Патлумач без эмоцый, што зараз адбываецца з EPAM? Для людзей, якія не разумеюць.

— Я не ўпэўнены, што я ўсё разумею. У EPAM тры самыя вялікія краіны, дзе зараз знаходзяцца людзі, — гэта Расія, Украіна і Беларусь. Украіна зараз проста ў стане гуманітарнай катастрофы, у стане вайны. Бізнесова, па-чалавечы, Беларусь і Расія таксама ў стане катастрофы. Людзі бягуць і з Беларусі, і з Расіі, не толькі з Украіны. Гэта вельмі моцна падрывае бізнэс, таму што асноўныя месцы, дзе людзі базаваліся, апынуліся ў такім скрайне гнятлівым становішчы. У вайне, у масавым выездзе людзей, у масавым нежаданні жыць тут.

Апроч таго ў іх жа ёсць істотныя кліенты, як мінімум у Расіі і Украіне, і гэта таксама вельмі моцна ўплывае на бізнэс. Атрымліваецца, што для дзясяткаў тысяч людзей трэба думаць, як ім дапамагчы пераехаць кудысьці, як зрабіць так, каб людзі розных нацыянальнасцяў працавалі над агульнымі праектамі. Гэта ўсё вялікія выклікі, якія трэба EPAM вырашаць.

— На колькі дзён у Беларусі засталося айцішкі?

— Ну, я б сказаў што… Ведаеш, калі новыя прадукты распаўсюджваюцца, ёсць інаватары, ёсць тыя, хто любіць спрабаваць новае, але не самы топ інаватараў, ёсць мэйнстрым, і за мэйнстрымам ёсць даганяючыя.

Мне здаецца, што ў Беларусі мэйнстрым айцішкі ўжо з’ехаў. У той галіне, дзе я працую, дзе прадукт створаны лакальна, а выкарыстоўваецца глабальна, — яны амаль усе з’ехалі, я думаю, болей за 95%.

Але ёсць жа айцішка, якая на ўнутраны рынак, ёсць айцішка, якая на расійскі рынак. Расійскі рынак сціскаецца, скурчваецца, але ён па-ранейшаму адносна вялікі. І айцішка, якая працуе на расійскі рынак, ну куды яна паедзе? У Расію, напэўна. І гэтая айцішка ўся яна застанецца.

— Твае словы супертраваяднага перыяду, здаецца, 2015 год: «У Беларусі калі ты малады разумны чалавек, ты хочаш застацца ў краіне і жыць годным жыццём, ісці ў IT — адзінае, што ты можаш зрабіць». Гэта ўжо не так?

— Гэта ўсё яшчэ лепшае, што ты можаш зрабіць, але зараз да гэтага яшчэ дадалося, што пажадана яшчэ з краіны з’ехаць.

— Беларускіх кампаній будуць цурацца партнёры?

— Беларускіх кампаній цураюцца партнёры.

— Наколькі гэта вялікая праблема?

— Ну, зараз гэта праблема, якая робіць немагчымым для міжнародных кампаній базаванне ў Беларусі. Гэта праблема робіць абсалютна немагчымым будаваць кампаніі ў Беларусі, якія працуюць на ўвесь свет.

— Мы больш не IT-дзяржава?

— Сустрэчнае пытанне: мы яшчэ дзяржава? Правядзем адцінак, дзе на адным канцы Беларусь, цалкам незалежная дзяржава, а на другім Беларусь — гэта край Расіі. Відавочна, што Беларусь змясцілася [у бок Расіі]. Я ўпэўнены, што беларускі народ у пераважнай большасці не падтрымлівае тое, што напад на Украіну робіцца ў тым ліку з Беларусі. Я думаю, магу памыляцца, і ў колах улады гэта не падтрымліваецца, я думаю, што гэта там успрымаецца як вымушаная мера. Яўна ж гэта частковая страта незалежнасці. І Беларусь яўна рухаецца ў бок Расіі.

Таму сапраўды важнае пытанне не «Ці ўсё яшчэ Беларусь IT-дзяржава?», а «Ці ўсё яшчэ Беларусь дзяржава?».

Комментарии

Сейчас читают

«А сможете вылететь завтра?» Джон Коул рассказал, как пил с Лукашенко водку, чтобы договориться о освобождении политзаключённых.9

«А сможете вылететь завтра?» Джон Коул рассказал, как пил с Лукашенко водку, чтобы договориться о освобождении политзаключённых.

Все новости →
Все новости

США поставят оружие в первую очередь тем союзникам, которые отдадут свои запасы Украине3

В Нью-Йорке мужчину затянуло в аппарат МРТ из-за металлической цепочки на шее1

Кто такой Михаил Мехович — силовик, который ведет канал ГУБОПиКа и отвечает за пробив людей23

Президента Индонезии могло привести в Беларусь желание купить оружие2

В Новополоцке взрывом снесли довоенную казарму ВИДЕО

Из польских аэропортов с утра не могли вылетать самолеты

В Ляховичах объяснили, кто виноват, что хлеб с местного хлебозавода получился как клей4

Тадей Погачар: веловундеркинд из маленькой славянской страны, не имеющий себе равных2

Звезда «Белсата» Валерий Руселик рассказал, чем рыба в Польше отличается от белорусской13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А сможете вылететь завтра?» Джон Коул рассказал, как пил с Лукашенко водку, чтобы договориться о освобождении политзаключённых.9

«А сможете вылететь завтра?» Джон Коул рассказал, как пил с Лукашенко водку, чтобы договориться о освобождении политзаключённых.

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць