Архіў

Дэпард’ё сыходзіць

Вялікі францускі актор завяршае кар’еру. Як жа хутка чалавек старэе… Як шмат ён пасьпявае зрабіць!

У мінулую нядзелю, на здымках карціны «Мішу д’Абэр», зорка францускага кіно Жэрар Дэпард’ё абвясьціў, што завяршае акторскую кар’еру. «Я зьняўся ў 170 карцінах, — сказаў 56-гадовы актор, — мне няма чаго больш даказваць. Я не зьбіраюся чапляцца, як дурань».

Дэпард’ё нарадзіўся ў 1948 г. у Шатару (Цэнтральная Францыя) у шматдзетнай сям’і. Ягонымі ўнівэрсытэтамі была вуліца: Жэрар займаўся рабаўніцтвам, выпіваў, раз нават трапіў на бальнічны ложак. Але аднойчы разам зь сябрам сабраўся і паехаў у Парыж, каб стаць акторам. У аматарскай трупе «Кафэ дэ ля Гар» Дэпард’ё быў і выканаўцам, і рэжысэрам, і аўтарам спэктакляў. Маленькі тэатар стаў вядомы ўсяму Парыжу.

У 1974 г. Бэртран Бліе запрасіў Дэпард’ё на карціну «Вальс». Фільм стаўся самай скандальнай кінападзеяй году.

Неўзабаве моцны, упэўнены ў сабе Дэпард’ё склаў камічны дуэт з П’ерам Рышарам.

Яму асабліва добра атрымліваліся ролі людзей з народу. Так у эпасе Б.Бэрталючы «ХХ стагодзьдзе» ён сыграў селяніна-бунтаўшчыка, у карціне «Жэрміналь» — гарняка. Вялізнае аблічча цельпукаватага актора кантраставала з «духоўнымі» ролямі і дадавала ім нечаканай глыбіні: у карціне Марыса П’яла «Пад сонцам Сатаны» Дэпард’ё стаўся сьвятаром, а сыграны акторам Сырано дэ Бэржэрак прызнаны недасягальным узорам.

Гальскі тэмпэрамэнт актора захоўваўся і ў міжнародных пастаноўках, як роля Калюмба ў фільме «1492: пакарэньне раю». Нават у ролі прывіда — былі і такія! — Дэпард’ё напіваецца, скандаліць, б’ецца — і дэманструе грунтоўны псыхалягізм («Простая фармальнасьць»).

Скандалы суправаджаюць Дэпард’ё і ў жыцьці: так, кавалер ордэну Ганаровага легіёну ў тэлеперадачы назваў аднаго з крытыкаў «ідыётам, крэтынам і паўдуркам». Але за грубасьцю хаваецца незвычайная духоўная сіла і нават безабароннасьць.

Нягледзячы на заявы аб сыходзе, знаёмыя актору не паверылі. «Я чую такія заявы дзесяць гадоў і ня веру ім ані», — заявіў асабісты агент Дэпард’ё. Зрэшты, нават калі актор завяжа з кіно, ён мае чым заняцца — Дэпард’ё займаецца вінаградарствам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным6

Новая знаходка навукоўцаў падмацоўвае гіпотэзу, што асновы жыцця на Зямлі маглі трапіць з космасу8

«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю13

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай27

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР2

На Захадзе выбухнуў серыял пра каханне расійскага і канадскага хакеістаў27

У Беларусі забаранілі навуковую кнігу па гісторыі БНР16

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць1

Расія засталася фактычна без спадарожнікавай сістэмы, якая адсочвала запускі ядзерных ракет4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць