Архіў

«Франкфурт Альгемайнэ Цайтунг»: Таталітарна

«Мэта кампаніі — паставіць нас на калені, — кажа Андрэй Дынько. — Але мы выстаім». Андрэй Дынько — галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», які зьяўляецца своеасаблівым культурным помнікам. Паводле газэты называецца цэлая эпоха ў культурным жыцьці краіны.

Да аўтараў «Нашай Нівы» належаць зоркі культуры і духоўнага жыцьця — ад філёзафаў і пісьменьнікаў да рок-музыкаў. Газэта не пазьбягае палітычных тэмаў, але ў першую чаргу гэта культурнае выданьне.

На мінулым тыдні Рэдакцыя даведалася, што пошта, якая зьяўляецца манапалістам па падпісцы на друкаваныя выданьні, адмаўляецца распаўсюджваць газэту.

Паказальна тое, як Рэдакцыя даведалася аб тым, што пошта больш ня будзе яе распаўсюджваць: чытачы, якія хацелі выпісаць газэту на наступны год, паведамілі, што газэты няма ў каталёгах падпіскі. Пошта пацьвердзіла, што не прымае падпіску, але, як падкрэсьлівае Дынько, дамову з Рэдакцыяй пошта не спыніла. На пошце яго папрасілі зразумець сытуацыю — маўляў, такія рашэньні прымаюць не яны.

Цяпер Дынько і ягоныя супрацоўнікі рыхтуюцца да таго, што газэту адмовіцца друкаваць друкарня і ня будуць прадаваць у шапіках, як гэта ўжо здарылася ў кастрычніку з адзінай штодзённай незалежнай газэтай «Народная воля», якая з таго часу друкуецца ў Расеі і прадаецца на вуліцы. Калі гэта адбудзецца, выданьне «Нашай Нівы» таксама перанясецца за мяжу; распаўсюджваньне накладу тады павінна будзе ажыцьцяўляцца добраахвотнікамі.

Скарочана.

Каментары

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць