Нерухомасць77

Лукашэнка: У Мінску будаваць мы не будзем

«Забяспечыць усіх мінчан жыллём у гарадской мяжы ўжо немагчыма <…> Па густаце засялення Мінск у паўтара-тры разы перавысіў такія еўрапейскія сталіцы, як Берлін, Вена, Рым, Прага і Стакгольм», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада на нарадзе па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў Мінску.

«Дарэчы, мы жыллё ў горадзе будуем не толькі для мінчан, мы па-ранейшаму працягваем метадычна і мэтанакіравана, любымі шляхамі і спосабамі сцягваць з краіны людзей у цэнтр. Наконт гэтага мае рашэнні вядомыя. Прашу іх выконваць», — звярнуўся Лукашэнка да кіраўнікоў сталіцы.

Ён нагадаў, што ў гарадскую мяжу ўключана частка зямель Мінскага раёна. «Але такі падыход мае свае абмежаванні. Нам ні ў якім выпадку нельга выводзіць з абароту сельскагаспадарчыя ўгоддзі», — адзначыў Лукашэнка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, на думку кіраўніка дзяржавы, надалей найбольш перспектыўным кірункам горадабудаўніцтва павінна стаць будаўніцтва жылля, інфраструктуры, аб’ектаў сацыяльнай і прамысловай сферы ў гарадах-спадарожніках: «Рашэнне ў гэтай частцы прынятае, а вынікаў дагэтуль няма».

«Арыентуйце мінчукоў на тое, што ў Мінску мы будаваць не будзем, — заявіў ён. — А то мы створым праблемы не толькі для дзяцей мінчукоў, але і для цяперашніх жыхароў, яны яшчэ дажывуць да таго часу, калі тут немагчыма будзе не тое што прайсці і праехаць, нармальным паветрам дыхаць будзе немагчыма. Таму трэба забыць аб тым, што ў рамках кальцавой дарогі мы разгорнем маштабнае будаўніцтва. Мы не будзем перацягваць усю краіну ў Мінск. Будаваць трэба там, дзе нам трэба! І людзі туды прыдуць».

Як паведаміў на нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, у Мінску на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаіць 265 тыс. сем’яў і грамадзян. Паводле яго слоў, за 10 гадоў гэтая чарга павялічылася ў два разы, а прычынай з’яўляецца міграцыйны прырост насельніцтва з рэгіёнаў.

«Чаму вы лічыце, што гэтую чаргу мы павінны забяспечыць і забяспечыць неадкладна? — заявіў яму ў адказ Лукашэнка. — Калі ў чалавека няма магчымасці пабудаваць у Мінску, а будзе ў Лагойскім раёне, дзе даюць добры дом і працу, то чалавек няхай думае: чакаць тут у чарзе або паехаць жыць у нармальным доме і выхоўваць дзяцей. Вось галоўны пасыл і канцэптуальная рэч, пра якую я заўсёды кажу! А то вы абяцаеце — мы пабудуем, і людзі сядзяць і чакаюць. Мінчане павінны разумець: будаўніцтва будзе, але ўсіх у сталіцы жыллём не забяспечыць».

«Трэба вызначаць канкрэтныя плямы і зыходзіць з таго, што мы не мільёны квадратных метраў на землях сельгаспрызначэння будзем будаваць, а на гэтых жа землях ёсць лапікі, якія не падлягаюць апрацоўцы. Аддайце людзям, няхай яны асабнякі там пабудуюць. Там і дарогі ёсць, дзе няма — можна падвесці. Але вы гэтым займацца не хочаце. Дык дайце магчымасць людзям. Яны будуць будаваць, і ад гэтага будзе толк», — Лукашэнка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба14

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба14

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць