Ежа66

У Беларусі забаронены продаж шакаладнага парашка Nesquik

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце Міністэрства гандлю Беларусі. Прычына — магчымая наяўнасць у ім узбуджальнікаў — вострых кішачных інфекцый — сальманел.

У прэс-рэлізе гаворыцца: «На сайце Упраўлення ЗША па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў размешчана інфармацыя аб добраахвотным адкліканні з продажу шакаладнага парашка Nestlé Nesquik у сувязі з магчымай наяўнасцю ў ім узбуджальнікаў вострых кішачных інфекцый — сальманел.

Па наяўнай інфармацыі шакаладны парашок Nestlé Nesquik распаўсюджваўся на тэрыторыі ЗША, разам з тым не выключаецца магчымасць паступлення яго ў іншыя краіны.

ТАА «Нестле Расія» сцвярджае, што гэтае адкліканне шакаладнага хуткарастваральнага напою

распаўсюджваецца толькі на рынак ЗША, бо дадзены прадукт, выраблены ў ЗША, на рынкі Еўропы і краін СНД не пастаўляецца.
Асаблівую ўвагу кампанія звяртае на тое, што крыніцай магчымага заражэння мог з’яўляцца карбанат кальцыя, які не ўваходзіць у рэцэптуру напою, прызначанага для вытворчасці і рэалізацыі на тэрыторыі .

Тым не менш, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прапанавана прыняць меры па недапушчэнні абароту і канфіскацыі ў выпадку выяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступнай прадукцыі:

Шакаладны парашок Nestlé Nesquik, выраблены ў пачатку кастрычніка 2012 года і расфасаваны ў каністры па 10,9, 21,8 і 40,7 унцый (унцыя ~ 30 мл.). Тэрмін прыдатнасці — кастрычнік 2014.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі7

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць