Грамадства

У Мінінфармацыі выступілі супраць анлайн-гульні Roblox

У Міністэрстве інфармацыі сцвярджаюць, што Roblox — гэта не проста забаўка для малых, а платформа, якая нярэдка прыводзіць да псіхалагічных траўм і фінансавых праблем.

Фота ілюстрацыйнае

Небяспеку, на думку чыноўнікаў, прыносіць тое, што Roblox фактычна працуе як сацыяльная сетка. Дзеці без цяжкасцяў кантактуюць з дарослымі, якія могуць выдаваць сябе за аднагодкаў. Эфектыўнага кантролю за ўзростам карыстальнікаў амаль няма.

Праз «сяброўства» дзяцей схіляюць да пераходу ў Discord або Telegram, дзе далей могуць узнікаць пагрозы, шантаж і вымагальніцтва.

Унутраная валюта гульні пад назвай Robux часта становіцца спосабам выцягвання грошай. Дзеці трацяць рэальныя сродкі, не ўсведамляючы магчымых наступстваў.

Нягледзячы на заяўлены ўзроставы цэнз, на платформе шмат сцэн гвалту, сэксуалізаваных аватараў і гульняў, разлічаных на дарослых.

Да таго ж Roblox усё часцей выкарыстоўваецца як стартавая пляцоўка для ашуканства — ад фішынгу да прыцягнення дзяцей да супрацьпраўных дзеянняў.

Менавіта з-за гэтых рызык платформа рэгулярна трапляе пад увагу рэгулятараў як асяроддзе, патэнцыйна небяспечнае для непаўналетніх.

Roblox — гэта анлайн-платформа для стварэння і гульні ў відэагульні, якая дазваляе карыстальнікам ствараць свае ўласныя гульні і гуляць у гульні іншых людзей. Па сутнасці, гэта не адна гульня, а цілая экасістэма гульняў і творчых праектаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць