Грамадства44

Сёння ў каталікоў — Святы Мікалай

6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых, ікона якога ёсць практычна ў кожнай царкве і ў многіх сем’ях.

Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат. Знаем, што святы Мікалай доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысьвяціў справе міласэрнасьці для душы і цела. Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысьціян у тым, што ён для ўсіх стаў сымбалем ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасьці. Пасьля сьмерці Бог праславіў яго выключным дарам рабленьня цудаў, і таму гэта сьвятога велічаюць Цудатворцам.

Культ святога Мікалая пачынае пашырацца з хрысціянскага Усходу з таго часу, як імператар Юстыніян І у сярэдзіне VI ст. пабудаваў у ягоны гонар царкву ў Канстанцінопалі.

З ІХ ст. свята святога Мікалая ёсць ужо ва ўсіх грэцкіх месяцасловах. Разам з хрысціянскай верай культ святога Мікалая прыйшоў і на беларускія землі.

Сёння ў каталікоў бізантыйскага абраду святы Мікалай асабліва памінаецца ў малітвах не толькі 6 снежня і 9 траўня (свята перанясення ягоных мошчаў ў італьянскі горад Бары), яму прысвечаны таксама кожны чацвер ва ўсходнім богаслужбовым цыкле.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?5

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць