Улада33

Лукашэнка: З ЗША мы непублічна размаўляем, а вось ЕС працягвае ціск

Лукашэнка абвінаваціў еўрапейцаў, што яны працягваюць у дачыненні да Беларусі ранейшую палітыку. «Мы выдатна разумеем сутнасць тых патрабаванняў, якія нам прад’яўляе ЕС, часам пад ціскам ЗША, часам самастойна.

Цяпер мы больш з амерыканцамі хай не публічна, але размаўляем, разумеем адзін аднаго, а еўрапейцы ідуць зададзеным курсам.
Альбо гэта інертнасць, альбо зашмат сваіх праблем і вам сёння не да Беларусі, вырашылі калісьці рухацца ў гэтым кірунку, і рухаецеся», — сказаў Лукашэнка.

Раней ён не раз заяўляў, што Захад заняў жорсткую пазіцыю ў сувязі з тым, што Беларусь пры Лукашэнку ператварылася ў васала Расіі ці, у ягоных выразах, «узяла курс на саюз з Расіяй». Маўляў, гэтым непакоем за незалежнасць Беларусі і тлумачыцца больш жорсткае стаўленне да правоў чалавека ў Беларусі ў параўнанні з дыктатурамі Цэнтральнай Азіі.

«Латвія, Літва, Эстонія (што нас часта расчароўвае больш, чым пазіцыя іншых дзяржаў) ідуць у фарватары брусельскага стандарту, які выпрацоўваецца людзьмі, далёкімі ад разумення тых працэсаў, якія адбываюцца не толькі ў нас, але і ў вас, — сказаў Лукашэнка,
— Латвія ўсё ж галасуе за санкцыі, накіраваныя супраць Беларусі, а ў вялікай ступені — і супраць Латвіі, бо ў нас з вамі вялікае эканамічнае супрацоўніцтва», — адзначыў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы72

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

Прапала беларуска, якая вырашыла паплаваць у палонцы пад Мурманскам11

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»1

Першым дзіцём, якое нарадзілася ў Мінску ў новым годзе, стала маленькая туркменка16

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране15

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы72

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць