Вайна

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

Увечары 2 студзеня расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па цэнтры Харкава. Адна з ракет трапіла ў шматпавярховы жылы дом у Кіеўскім раёне горада. Паводле апошніх даных мэра горада Ігара Церахава, у выніку ракетнага ўдару жылы дом разбураны, пацярпелі да 16 чалавек.

Наступствы ракетнага ўдару па жылым доме ў Харкаве. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

У сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім зафіксаваны момант трапляння ракеты ў будынак па вуліцы Алеся Ганчара, у гістарычным цэнтры горада.

Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) Алег Сінягубаў паведаміў, што ў выніку ўдару дом быў цалкам разбураны. Таксама пашкоджаныя фасады і выбітыя вокны ў суседніх будынках.

Паводле ягоных слоў, шэсць чалавек шпіталізаваныя. Сярод іх адна жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Астатнім пацярпелым дапамога была аказана на месцы.

Наступствы ракетнага ўдару па жылым доме ў Харкаве. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях
Наступствы ракетнага ўдару па жылым доме ў Харкаве. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях
Наступствы ракетнага ўдару па жылым доме ў Харкаве. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях
Наступствы ракетнага ўдару па жылым доме ў Харкаве. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях
Наступствы ракетнага ўдару па жылым доме ў Харкаве. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

На атаку адрэагаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго інфармацыі, па горадзе ўдарылі дзвюма ракетамі.

«Жахлівы расійскі ўдар па Харкаве. Проста па жылой забудове. На жаль, менавіта так расіяне ставяцца да жыцця і да людзей — працягваюць забойствы, і гэта нягледзячы на ўсе намаганні свету і найперш Злучаных Штатаў у дыпламатычным працэсе. Толькі Расія не хоча завяршэння гэтай вайны і кожны дзень робіць усё, каб вайна працягвалася», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гэты ўдар яшчэ раз даказвае неабходнасць узмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны (СПА) і падтрымкі Украіны з боку міжнародных партнёраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць