Вайна1111

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны правяло складаную аперацыю падману расійскіх спеслужб.

Дзяніс Капусцін, вядомы пад сваім пазыўным «WhiteRex», — камандзір расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць рэжыму Пуціна ў складзе УСУ. Фота Укрінфарм

Забойства кіраўніка расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць рэжыму Пуціна, замовілі з Масквы. Выканаўцу паабяцалі за гэта паўмільёна даляраў. У выніку спецаперацыі ГУР, якая доўжылася больш за месяц, жыццё Капусціна захаванае, паведамілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны. А грошы пойдуць на патрэбы абароны Украіны.

Дзяніс Капусцін, вядомы пад сваім пазыўным «WhiteRex», з’явіўся на відэа з кіраўніком ГУР Кірылам Буданавым.

«Спадар Дзяніс, віншую вас з вяртаннем, як той казаў, да жыцця. Гэта заўсёды, напэўна, прыемна, — пажартаваў Буданаў. — Рады, што сродкі, атрыманыя за заказ вашай ліквідацыі, пайшлі на дапамогу нашай барацьбе. Зычу нам усім і вам асабіста поспехаў. Вяртайцеся, калі ласка, да выканання службовых задач. Там вас чакаюць. Карыстаючыся выпадкам, усіх віншую з Новым годам! Гэта дакладна будзе наш год!» — сказаў Буданаў.

Гэтая навіна натхніць тых расіян, якія ваююць супраць рэжыму са зброяй у руках.

Дзяніс Капусцін. Фота: wikimedia.org

Раней РДК паведаміў, што Капусцін загінуў у ноч на 27 снежня на запарожскім кірунку. Прычынай смерці назвалі прылёт беспілотніка падчас выканання баявога задання.

Дзяніс Капусцін нарадзіўся ў 1984 годзе ў Маскве. Калі яму было 17 гадоў, сям'я пераехала ў Кёльн. 

Дзяніс быў фанатам маскоўскага ЦСКА, ультраправым актывістам, займаўся спартовымі адзінаборствамі. Падтрымаў Майдан, з 2017 года жыў ва Украіне.

У 2022 годзе ён заснаваў ва Украіне Рускі добраахвотніцкі корпус. У Расіі завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Каментары11

  • Кринж
    01.01.2026
    Новы год пачынаецца з добрых навін))
  • 22 cm
    01.01.2026
    Гэта было і так зразумела. Пра страты паведамляецца пасля сканчэння аперацыі, калі падроздзел выходзіць з напрамку. У гэтым жа выпадку паведамілі на наступны дзень і яшчэ дзе зараз ваюе РДК. Відавочная дэза.
  • Улад
    01.01.2026
    Навіна добрая! Толькі я не зразумеў: ГУР здолела перавербаваць наёмнага забойцу? І разам з ім правесці спец-аперацыю супраць заказчыка?

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі63

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі63

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць