Грамадства66

Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі краін ЕС

Сёння ў Бруселі завяршыўся апошні ў гэтым годзе Саміт Еўрасаюза, галоўнай тэмай якога стаў эканамічны крызіс у краінах Старога кантынента.

Напярэдадні саміту адбылося закрытае пасяджэнне кіраўнікоў краінаў ЕЗ, што належаць да Еўрапейскай народнай партыі, з удзелам старшыні Еўрапейскай Рады Германа ван Рампоя, Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазе Мануэль Барозу, канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэзідэнта Румыніі Траяна Басеску, прэм’ер-міністраў Фінляндыі Іркі Катайнена, Іспаніі Марыяна Рахоя і шэрагу іншых краінаў.

Гасцямі сустрэчы былі старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і прэм’ер-міністр Малдовы Улад Філат.

З дакладамі выступілі прэм’еры Грэцыі, Італіі, Іспаніі. Былі абмеркаваныя таксама вынікі парламенцкіх выбараў у Грузіі і Ўкраіне, а таксама сітуацыя ў Беларусі, распавёў Аляксандр Мілінкевіч: «На думку лідараў еўрапейскіх краінаў, неабходна працягваць намаганні па дэмакратызацыі нашай краіны, аднаўленні крытычнага дыялогу, спрыянне яе мадэрнізацыі і інтэграцыі ў еўрапейскую эканамічную прастору».

Аляксандр Мілінкевіч таксама правёў сустрэчу з Хельгай Шміт, намесніцай Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх зносінаў, якая ўзначальваецца Кэтрын Эштан, вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па знешняй палітыцы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць