Свет33

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне толькі прыкладна траціны ракетнага арсенала Ірана, хоць баявыя дзеянні супраць гэтай краіны ідуць ужо амаль месяц, піша агенцтва Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anadolu

Чатыры суразмоўцы агенцтва адзначылі, што статус прыкладна яшчэ траціны менш зразумелы, аднак бамбардаванні, верагодна, пашкодзілі, знішчылі або пахавалі гэтыя ракеты ў падземных тунэлях і бункерах.

Адна з крыніц расказала, што разведданыя адносна магчымасцяў Ірана выкарыстоўваць беспілотнікі аналагічныя. Суразмоўца кажа, што існуе пэўная ўпэўненасць у знішчэнні каля траціны з іх.

Reuters заўважае, што ацэнка, пра якую раней не паведамлялася, паказвае, што хоць большасць іранскіх ракет або знішчаныя, або недаступныя, Тэгеран усё яшчэ мае значны арсенал. Магчыма, ён зможа аднавіць некаторыя цяпер пахаваныя або пашкоджаныя ракеты пасля спынення баявых дзеянняў.

Агенцтва адзначае, што гэтыя разведвальныя даныя супярэчаць публічным заявам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што ў Ірана «засталося вельмі мала ракет».

У адказ на запыт аб каментарыі прадстаўнік Пентагона заявіў, што колькасць атак іранскіх ракет і беспілотнікаў скарацілася прыкладна на 90% з пачатку вайны. Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША «таксама пашкодзіла або знішчыла больш за 66% іранскіх ракетных, беспілотных і вайскова-марскіх вытворчых магутнасцей і верфяў», дадаў чыноўнік.

Адна крыніца расказала, што частка праблемы заключаецца ў вызначэнні таго, колькі ўсяго іранскіх ракет захоўвалася ў падземных бункерах краіны да пачатку вайны.

Ізраільскія вайсковыя чыноўнікі сцвярджаюць, што да канфлікту Тэгеран меў 2500 балістычных ракет, здольных дасягнуць Ізраіля. Паводле слоў высокапастаўленага ізраільскага вайскоўца, больш за 335 ракетных пускавых установак было «нейтралізавана». Гэта складае 70% пускавых магутнасцяў Ірана.

Ізраільскія афіцыйныя асобы публічна не кажуць, колькі насамрэч ракет, паводле іх ацэнак, усё яшчэ мае Іран. Аднак у прыватных размовах яны прызнаюць, што ліквідаваць апошнія 30% патэнцыялу Тэгерана будзе цяжэй.

Адначасова з ваеннымі дзеяннямі працягваюцца дыпламатычныя спробы спыніць канфлікт. 25 сакавіка ЗША праз Пакістан накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны на Блізкім Усходзе. Іран у сваю чаргу прапануе ўмовы спынення агню з патрабаваннем ваенных рэпарацый і захаваннем суверэнітэту над Армузскім пралівам.

27 сакавіка паведамлялася, што Пентагон разглядае магчымасць накіравання да 10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў на Блізкі Усход на фоне напружанасці з Іранам.

Каментары3

  • хто-та урот
    27.03.2026
    Потеряв 13, американских баз (они разрушены)в зоне боевых действии, смогли только 30% ракетного потенциала Ирана уничтожить.
    А, трамп, вчерась сказал, сто идут с опережением графика...
  • лол
    27.03.2026
    что то затухла "победоносная" пропаганда у наших шарлатанов.
    "свергали свергали за три дня" и что то пошло не так.
    а вот кризис ползет вверх ударными темпами
    скажите спасибо двум дружкам путлера-бибику и трумпону.отрабатывают пайку вовсю.
  • Serge
    28.03.2026
    Патрацілі 13 міл'ярдаў USD, а выніку пакуль няма.

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць