Свет1818

У Маскве дзейнічалі па-лукашэнкаўску, каб сарваць Марш Свабоды

Затрыманыя Навальны, Удальцоў, Сабчак.

Улады не дазволілі правядзенне Марша ў цэнтры сталіцы. А калі апазіцыя ўсё ж вывела сваіх прыхільнікаў на яго, мітынгоўцаў раздзялілі. Затрымлівалі ж усіх, хто прыйшоў з плакатамі. Схапілі і ўсіх лідараў пратэставагу руху.

У знак пратэсту супраць забароны акцыі, апазіцыя заклікала людзей сабрацца на Лубянскай плошчы сталіцы. Менавіта там месціцца ФСБ — пераемнік КДБ. Там людзей катавалі ў савецкія часы. І там у памяць пра гэта пастаўлены так званы Салавецкі камень. Каля яго, паводле ацэнак СМІ, сабраліся каля 2000 чалавек.

Яшчэ некалькі тысяч згуртавалася каля ачаплення, выстаўленага абапал плошчы, паведамляюць журналісты Газеты.ru І гэта нягледзячы на 15-градусны мароз. Акцыя пратэсту скончылася разгонам і кропкавымі затрыманнямі.

МУС Масквы ацаніла колькасць у 700 чалавек («з якіх 300 — журналісты»), у пацверджанне быў паказаны здымак з вышыні. Аднак, як адзначае newsru.com, фота рабілася, калі людзі яшчэ не сабраліся.

Падчас акцыі быў затрыманы каардынатар расійскага «Левага фронту» Сяргей Удальцоў. Гэта адбылося пасля таго, як ён разгарнуў плакат «Расія будзе свабоднай». Таксама затрыманыя актывісты Ксенія Сабчак і Ілля Яшын — пра гэта яны паведамілі ў Твітары. Яшын удакладніў, што гэта адбылося, калі яны папрасілі ў паліцыі дазволу прайсці да Салавецкія каменя. Таксама затрымалі Аляксея Навальнага — выхапілі з натоўпу.

Удзельнікі акцыі ўсклалі да каменя кветкі з белымі стужачкамі з надпісамі «За Расію без Пуціна», скандавалі «Свабоду палітвязням». Але цвёрдага сцэнара акцыі не было, удзельнікі не ведалі, што ім рабіць, і часцяком сыходзілі, «бо нічога не адбываецца», адзначаюць журналісты.

Паліцыя заклікала людзей на Лубянскай плошчы разысціся, фатаграфавала мітынгоўцаў з верталёта. Пасля АМАП пашыхтаваўся і прайшоў скрозь натоўп, адціскаючы ад Салавецкага каменя. Затрыманні тут і ў іншых месцах Масквы, дзе сёння збіраліся пратэстоўцы, па сведчаннях журналістаў, былі «кропкавыя і мэтаскіраваныя». Хапалі тых, хто скандаваў лозунгі, меў сімволіку, уголас крытыкаваў дзеянні паліцыі.

Паводле звестак МУС Расіі, у Маскве сёння было затрымана 40 чалавек, праваабаронцы ж апрылюднілі спіс з 69 затрыманых. Сярод іх ёсць і Максім Вінярскі з Мінска, актывіст «Еўрапейскай Беларусі».

Каментары18

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка7

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі29

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка7

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць