Спорт88

У 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з любімым клубам Атацюрка

Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы, куды з 3-га месца ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў выйшаў барысаўскі БАТЭ.

У 1/16 фіналу БАТЭ згуляе з турэцкім «Фенербахчэ».

Першы матч 14 лютага ў Гродне, матч у адказ — 21 лютага ў Стамбуле.

«Фенербахчэ» — славуты стамбульскі клуб, 18-разовы чэмпіён Турцыі. Цікава, што базуецца ў азіяцкай частцы Стамбула.

***

БАТЭ два гады таму, у лютым 2011 г., гуляў у 1/16 плэй-оф Лігі Еўропы, дзе па суме двух матчах саступіў ПСЖ (2:2, 0:0).

Фінал Лігі Еўропы пройдзе 15 мая 2013 г. на «Амстэрдаме-Арэне».

Нагадаем, што, а 14-й у Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

БАТЭ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў гуляў у адной групе з «Баварыяй», «Валенсіяй» і «Лілем» ды заняў 3-е месца.

***

У Стамбуле ёсць вялікая тройка каманд — «Галатасарай», «Бешыкташ» і наш будучы супернік «Фенербахчэ». Каманду яшчэ часам называюць «жоўтыя канарэйкі».
Афіцыйныя колеры каманды — жоўты і марскі.

«Фенербахчэ» васямнаццаць разоў станавіўся чэмпіёнам Турцыі па футболе. Апошні раз у 2011 годзе.

Клуб заснаваны больш за сто гадоў таму — у 1907. Хаця каранямі сыходзіць яшчэ раней, у канец XIX стагоддзя, але легалізавацца тады было складана, бо султан Турцыі выступаў супраць усялякіх зборам людзей па інтарэсах, бо лічыў гэта пагрозай манархіі.

А вось заснавальнік Турэцкай рэспублікі Мустафа Кемаль Атацюрк быў прыхільнікам якраз «Фенербахчэ».

У 1928 годзе ён падчас гульні «Галатасарая» і «Фенербахчэ» ён сядзеў побач з трыма прыхільнікамі першага клуба, і двума — «Фенербахчэ». «Нас роўная колькасць. Тры на тры, — сказаў лідар. — Бо я таксама за «Фенербахчэ».

Потым Атацюрк дапамагаў клубу, калі згарэў іх офіс.

Да 1959 «Фенербахчэ» выступаў у Стамбульскай футбольнай лізе. А пасля была заснаваная аб’яднаная турэцкая ліга, паўнавартасны чэмпіянат, першым чэмпіёнам быў якраз «Фенербахчэ».

Турэцкі, а асабліва стамбульскі футбол, вядомы крутым норавам заўзятараў. Атмасферу стадыёнаў у Турцыі прыезджыя каманды параўноўваюць з пеклам. Лёгка БАТЭ і яго фанатам яўна не будзе.

У Лізе Еўропы «Фенербахчэ» гуляў адной групе з нямецкай «Барусіяй», французскім «Марсэлем» і кіпрскім АЕЛам. З 13 пунктамі туркі занялі ў квартэце першае месца.

З вядомых футбалістаў за «Фенербахчэ» гуляюць варатар Валкан Дэмерэль, славак Міраслаў Стох, партугалец Раўль Мэйрэлеш, галандзец Дзірк Кюйт.

БАТЭ з турэцкімі клубамі пакуль не гуляў ніколі.
Што тычыць іншых айчынных клубаў, то толькі за савецкім часам мінскае «Дынама» прайшло «Генчлебірлігі» з Анкары ў Кубку Кубкаў.

За часамі незалежнасці ўсё тое ж мінскае «Дынама» прайграла «Бешыкташу», «Мінск» — «Газеантепспору», «Гомель» — «Бурсаспору».

Каментары8

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць