Меркаванні130130

Гігін: Рускі чалавек (хай гэта будзе вялікарос, беларус або маларос) павінен быць праваслаўным, манархістам і любіць Сербію

У новым допісе ў блогу на БелТА рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта «Беларуская думка» Вадзім Гігін заклікае Расію ўмяшацца на Балканах.

Сярод усяго ён называе беларусаў «рускімі», а ўкраінцаў — «маларосамі».

«Так павялося з часоў Дастаеўскага, што рускі чалавек (хай гэта будзе вялікарос, беларус або маларос-украінец) павінен быць праваслаўным, манархістам і любіць Сербію», — піша Гігін. Потым, праўда, дадае, што гэта не значыць непрыманне іншых рэлігій.

Гігін адзначае, што сербы выбіраюць Еўрасаюз «шляхам вялікай здрады» — адмовы ад Косава, а Расія не прапануе ў альтэрнатыву. Аўтар прапануе Расіі не прызнаваць юрысдыкцыі «Трыбунала па былой Югаславіі».

У ХІХ ст. Расія актыўна ўмешвалася ў балканскую палітыку, бо імкнулася ўрэшце «вызваліць» Канстантынопаль і тым самым адкрыць сабе выхад да Блізкага Усходу. Сёння стратэгічнае значэнне Балканаў зменшылася, бо Турцыя перастала ўяўляць сабой «дзяржаву на разбор», хворага чалавека Еўропы. Умяшанне Расіі ў Сербіі, як яго разумее Гігін, — а ён, здаецца, мае на ўвазе перадзел межаў — амаль непазбежна прывяло б да аднаўлення вайны між сербамі, албанцамі, баснійцамі ды іншымі народамі, якую ўдалося спыніць пасля ўмяшання НАТО ў канцы 1990-х. Ад часу калі Косава здабыло незалежнасць, «гарачы» канфлікт на Балканах спыніўся.

Цікавае і атаесамленне беларусаў з праваслаўнымі — прытым што Гігін сам па бацьку Францавіч. На думку гісторыка Алега Латышонка, менавіта беларуская нацыянальная ідэя яднае праваслаўных і каталікоў нашых зямель у адзіную нацыю. У адваротным выпадку нашай супольнасці пагражаў бы бясконцы канфлікт і распад «заходнікаў» і «ўсходнікаў».

Рэдактару ж Гігіну, здаецца, у Беларусі не бачыцца праблем (калі не лічыць апазіцыі, з якой ён усё ваюе), затое яму свярбіць веліч Расіі.

«Расія, Пуцін! Апамятайся, калі ласка! Вярніцеся на Балканы. Без Вялікай Сербіі не будзе Вялікай Расіі», — занепакоены Гігін.

Каментары130

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць