Танцы з Бубнам — паэзія сустракаецца з электронікай
Кружэлка ад беларускіх паэтаў і музыкі Улада Бубна
Праект «Танцы з Бубнам» апублікаваў у сеціве свой другі міні-альбом «Medication». Гэтым разам пад гарачую руку суворага электроншчыка Улада Бубна трапіла лірыка Сяргея Сыса, Змітра Вішнёва, Ярылы Пшанічнага ды Змітра Пляна.
Жанравая палітра працы атрымалася вельмі шырокай — ад задумлівага лірычнага эмбіэнту да правакацыйнага сацыяльнага хіп-хопа. Не засталіся без увагі і ўдзельнікі першай часткі праекту — Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая ды Байсан, прадстаўленыя новымі творамі.
Каментары