Надвор'е

На гэтым тыдні чакаецца марознае са снегам надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца па-сапраўднаму зімовае, марознае і са снегам надвор’е.
Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў на відэабрыфінгу 8 студзеня.

Паводле яго слоў, у сераду надвор’е будзе вызначацца полем павышанага атмасфернага ціску. У асобных раёнах чакаецца невялікі снег, месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–13°С. Па ўсходняй палове пры праясненнях да мінус 12–18°С. Днём мінус 3–8°С, па ўсходзе да мінус 11°С.

У чацвер чакаецца самы непагодлівы на гэтым тыдні дзень: надвор’е будзе вызначаць цыклон, які прынясе пагаршэнне надвор’я, асабліва па паўднёва-заходняй палове краіны.
У чацвер ноччу ў заходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег. Днём па паўднёвым захадзе Беларусі месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, па ўсходзе мінус 11–12°С. Днём мінус 1–8°С, па захадзе 0°С — плюс 5°С цяпла.

У пятніцу чакаецца снег, слабая завея. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, днём мінус 2–7°С.

У выхадныя прагназуецца некаторае ўзмацненне маразоў.
У суботу тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, пры праясненнях да мінус 15°С. Днём мінус 3–10°С. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег і слабая завея. У нядзелю тэмпература паветра мінус 5–12°С, пры праясненнях да мінус 15°С. Днём мінус 5–12°С. У многіх раёнах чакаецца кароткачасовы снег. Надвор’е будзе спрыяльным для адпачынку на свежым паветры і заняткаў зімовымі відамі спорту, адзначыў Рабаў.

У Мінску ў сераду чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–12°С, днём мінус 6–8°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць