Каля трох гадзін ночы 10 студзеня ў МНС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Аголічы Петрыкаўскага раёна гарыць сельскі Дом культуры. Цягам 15 хвілін ратавальнікі прыбылі да месца пажару, але да гэтага часу дах клуба быў поўнасцю ахоплены агнём.
Як паведаміў
У выніку пажару знішчаны дах, столевае перакрыцце, мэбля і кнігі, пашкоджаны сцены Дома культуры. Прычына пажару і матэрыяльны ўрон устанаўліваюцца.
Нагадаем, напярэдадні Новага года ў Гомельскай вобласці пажар знішчыў яшчэ адзін Дом культуры — у вёсцы Капораўка Рэчыцкага раёна.
Каментары