Здарэнні88

Варламаў расказаў пра самую няўдалую паездку ў Еўропу і дэмарш расійскага пасла

7 лютага абвінавачваны ва ўчыненні шэрагу эканамічных злачынстваў мадэльер Аляксандр Варламаў расказаў на пасяджэнні ў судзе аб самай няўдалай паездцы з паказамі ў Еўропу.

Яна адбылася 20 чэрвеня — 3 ліпеня 2010 года. «Млын моды» павінен быў правесці вялікія паказы ў Аўстрыі, Чэхіі і Літве. Паводле слоў Варламава, у паездку адправіліся каля 80 чалавек, значна больш, чым было прадугледжана загадам рэктара БДУ (52). Сам ён перад гэтым зламаў нагу, дабіраўся да Вены самалётам, калі дэлегацыя ехала на аўтобусах.

Паездка, паводле слоў мадэльера, пачалася з непрыемнасці, большую частку напояў і прадуктаў, якія планавалася везці з сабой для фуршэтаў, забылі загрузіць.
У выніку ўжо ў Вене Варламаву прыйшлося каля 1.000 еўра траціць на мясцовыя прадукты і напоі. У сталіцы Аўстрыі планавалася правесці паказ сумесна з Венскай школай моды, але ўжо пасля прыезду беларусаў у Аўстрыю партнёры перасталі выходзіць на сувязь. «Магчыма, гэта было звязана з тым, што я ў 2009 годзе застаўся ім вінаваты 7.000 еўра, магчыма, ім сказалі, што хопіць працаваць з краінай, як гэта потым адбылося ў Празе», — расказаў Варламаў. У выніку паказ адбыўся сіламі «Млына моды», без партнёраў. «Паказ быў вельмі няважны», — сказаў Варламаў. З запрошаных яго наведаў толькі дырэктар Венскага цэнтра моды, які, як сцвярджае дызайнер, быў уражаны і выказаў гатоўнасць запрасіць беларусаў на адкрыццё новага будынка свайго цэнтра. Ён жа пацвердзіў, што Венская школа моды пакрыўдзілася на Варламава за доўг. Беларускі дызайнер даў яму 7.000 еўра, і затым яны былі перададзеныя па прызначэнні. Варламаў таксама расказаў, што дырэктар ВЦМ заявіў: «У Аўстрыі занадта шмат Беларусі…».

Паказ у Празе, паводле слоў беларускага мадэльера, наогул сарваўся — на сувязь перастаў выходзіць чэшскі партнёр.
Толькі праз некалькі месяцаў у размове з Варламавым ён сказаў, што яму «забаранілі кантактаваць з беларусамі». У выніку беларусам прыйшлося аплачваць загадзя арандаваную залу ў адным з найбуйнейшых начных клубаў Прагі. «Нас байкатавалі», — канстатаваў мадэльер. У Празе, паводле яго слоў, сарваны паказ абышоўся яму прыкладна ў 5.000 еўра, якія прыйшлося вярнуць за арандаваную залу.

Апошнім пунктам турнэ «Млын моды» стала Вільня, дзе паказ праводзіўся ў беларускім пасольстве 2 ліпеня на прыёме з нагоды Дня незалежнасці.
Па падліках Варламава, прысутнічала каля 800 чалавек.
Паводле яго слоў, «Млын моды» «зрабіў фурор», праўда, адбыўся скандал з удзелам расійскага пасла ў Літве.
Як расказаў Варламаў, у сярэдзіне паказу дыпламат з воклічам «дакуль беларусы будуць красці паўлаўскія хусткі» пакінуў паказ.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам25

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела5

Пад’ём а пятай раніцы можа быць памылкай6

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць