Музыка88

Ланская не ўзяла песню Кіркорава на «Еўрабачанне»?

Прадусар Баранаў гэта абвяргае.

Пра тое, што расійскі спявак і прадусар Філіп Кіркораў прапанаваў сваю новую песню The story of love беларускай удзельніцы «Еўрабачання» Алёне Ланской, піша сайт Heat.ru.

Кіркораў даслаў песню на разгляд у беларускі аргкамітэт «Еўрабачання» напярэдадні Новага года.

Прадстаўнік аргкамітэта Дзмітрый Баранаў пацвердзіў, што Філіп даслаў сваю песню, піша Heat.ru.

Бакі дамовіліся абмеркаваць усе дэталі пасля вяртання Кіркорава з Амерыкі.

Аднак днямі Алёна Ланская запісала ў Лондане тры песні для конкурсу: Rhyzm of love, Soleo і Kiss me.

Песні Кіркорава сярод трэкаў, падрыхтаваных спявачкай не аказалася.

Спасылаючыся на «крыніцы ў асяроддзі Алёны Ланской», Heat.ru паведамляе, што спявачку не задаволіла песня, прапанаваная Кіркоравым.

Ланская нібыта палічыла яе занадта «мужчынскай» і неадпаведнай свайму вакалу.
Адной з магчымых прычын адмовы ад «паслуг» Кіркорава ў асяроддзі артысткі называюць і немалую цану яго прадзюсарскай дапамогі.

Пазней Д.Баранаў у гутарцы з kp.by сказаў, што ніякай песні Кіркораў не прапаноўваў, а іх гутарка пра «Еўрабачанне» «мела тэарэтычны характар».

Па чутках, у свой час удзел расійскага «поп-караля» ў прадзюсаванні Анжалікі Агурбаш, якая прадстаўляла Беларусь на конкурсе ў 2005 годзе, яе мужу-алігарху Мікалаю Агурбашу абыйшоўся амаль у пяць мільёнаў даляраў.

Пасля няўдалага вопыту з Анжалікай Агурбаш у 2007 годзе спявак зноў дапамагаў Беларусі, напісаўшы песню для спевака Дзмітрыя Калдуна
і вывеўшы яго ў фінал конкурсу — на шостае месца. Сам Кіркораў толькі раз выступаў на «Еўрабачанні» ад Расіі. Ва ўжо далёкім 1995 годзе
Філіп заняў на конкурсе толькі 17-е месца.

У гэтым годзе «Еўрабачанне» пройдзе ў Швецыі — у Мальмё.
Перамогу гэтай краіне ў мінулым годзе ў Баку прынесла шведская спявачка Ларын, чый хіт Euphoria ўжо паўгода трымаецца на вяршыні еўрапейскіх хіт-парадаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць