Крымінальная справа былога старшыні назіральнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі перададзена ў пракуратуру Мінска, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.
«Матэрыялы справы вывучаюцца і пры наяўнасці падставаў будуць перададзеныя для разгляду ў суд», — сказаў Сяргей Балашоў.
Усяго па справе былога старшыні назіральнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі праходзяць восем абвінавачаных. Што да самога Кацарэнкмі, то ён абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а таксама ў тым, што падаваў прыватным кампаніям падробленыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур — рэзідэнтаў Расіі і Вялікабрытаніі. Уладзіслаў Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012 г.
У дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, а на маёмасць накладзены арышт.
Каментары