Мова5050

Крыніца: Чыноўнікі рыхтуюць указ, згодна з якім геаграфічныя назвы больш не будуць транслітаравацца з беларускай мовы

Рыхтуецца новы ўказ, згодна з якім будуць унесеныя змены ў «Закон аб назвах геаграфічных аб’ектаў». Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі блогеры ў сацыяльных сетках. Дакладнай інфармацыі пакуль няма. Паведамляецца, у прыватнасці, што назвы перастануць транслітараваць з беларускай, а будуць перакладаць.

Адпаведна, назвы перастануць ужываць беларускай лацінкай (замест Plošča Pieramohi стануць пісаць Ploshchad Pobedy або Victory Square, а замест Niamiha — Nemiga).
Калі такі крок будзе зроблены, гэта стане чарговым захадам, скіраваным на русіфікацыю Беларусі.

Выказваецца меркаванне, што ініцыятарам зменаў стаў галоўны мінскі ідэолаг і адначасова лідар Кампартыі Ігар Карпенка.
Хадзілі чуткі, што ён нават не ўзгадняе надпісаў па-беларуску лацінкай у метро і на турыстычных знаках — так яна яму была нязносная.

Цікава, што калі такія змены ўказам унясуць, гэта зробяць насуперак меркаванню Тапанімічнай камісіі пры Саўміне, члены якой на пасяджэнні 20 снежня, як паведамілі блогеры, адзінагалосна прагаласавалі супраць зменаў у законе.
У Саўміне адзначылі, што над законам працавалі сотні людзей на працягу 20 гадоў, Закон узгоднены з спецыялістамі з розных галін з усімі раённымі, абласнымі і іншымі кіраўніцтвамі. Закон адпавядае міжнародным нормам і патрабаванням. Беларусь падпісала шэраг дамоў з ЮНЭСКА і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, якія завязаныя на законе. Змены ў законе цалкам скасуюць шматгадовую працу. Пункт 17, які выклікаў незадавальненне «некаторых чыноўнікаў», быў падтрыманы рашэннем Канстытуцыйнага суду.
Сярод іншых, супраць змены існага парадку выступілі спадары Кузняцоў, Чарняўскі ад Міністэрства культуры, Шчасны ад Міністэрства замежных справаў, Капылоў ад Акадэміі навук.

Праходжанне ўказа можа залежаць ад Аляксандра Радзькова.

Аляксандр Лукашэнка ніколі не выступае на беларускай мове. Ён атачыў сябе міністрамі і генераламі, сярод якіх ніводзін не гаворыць па-беларуску публічна. Згодна са звесткамі перапісу, доля людзей, якія размаўляюць дома па-беларуску, знізілася з 1999 да 2009 гадоў з 37 да 23%. Прэцэдэнтаў такога імклівага звужэння сферы ўжытку мовы, бадай, у найноўшай еўрапейскай гісторыі няма.

Публічная палеміка вакол транслітарацыі назваў з беларускай актывізавалася пасля таго, як узоры такой перадачы з’явіліся ў метро.

Чытай яшчэ: Як Onliner пісаў пра лацінку ў метро: лінгвістычны эксперымент ці дылетанцкі ўкід?

Апытанка

Каментары50

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць