Грамадства

Вядомыя імёны некаторых затрыманых

Сярод затрыманых ўдзельнікаў акцыі большасьць складаюць студэнты. Вядомыя прозьвішчы некаторых затрыманых- гэта сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч, Андрусь Юркоў з Дрыбіна, Валадар Цурпанаў з Магілёва, Яўген Казлоў з Менску, Віктар Арцем'еў з Сенніцы Менскага раёну, Алег Д'ячкоў з Магілёва, Мікалай Ільін, які атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, калі намагаўся пранесьці ў лягер біятуалет. Затрыманыя пляменьнікі Аляксандра Казуліна Аляксей і Аляксандр, сын Уладзіміра Арлова Багдан, былы амбасадар Польшчы Марыюш Машкевіч, Валянціна Палевікова, журналістка газэты "Наша Ніва" Т.Сьнітко.

Журналіст Вадзім Казначэеў прад'яўляў байцам спэцназу сваё пасьведчаньне, але яны яго запіхнулі ў аўтазак. Вадзім патэлефанаваў па мабільным тэлефоне і сказаў, што знаходзіцца ў адной машыне з Валянцінай Палевіковай.

Сярод затрыманых шмат непаўнагадовых школьнікаў. Іх будуць трымаць у спэцпрыёмніку для непаўнагадовых. Іх могуць забраць бацькі цягам некалькіх гадзінаў.

Астатніх затрыманых заўтра канвой даставіць у розныя раённыя суды Менску.

* * *

7:15. Пачалі зьяўляцца маці затрыманых зь перадачамі. Яны сказалі, што ім дазволяць прынесьці перадачы. Іх прыйшло прыблізна чалавек дзесяць.

Аляксандар Казулін заклікаў усіх бацькоў падтрымаць затрыманых маральна. Ён сказаў, што калі тут будзе шмат людзей, то і да затрыманых будуць ставіцца лепш.

У двор спэцпрыёмніку ўвайшла яшчэ адна група прадстаўнікоў спэцназу - яны відавочна будуць дапамагаць складаць пратаколы на затрыманых.

7:00. Некалькі разоў да будынку спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка Акрэсьціна прыяжджала машына хуткае дапамогі. Пад'ехалі аўтобусы, на якіх затрыманых павязуць у суды.

Непаўнагадовых адвялі ў спэцыяльнае памяшканьне, побач з асноўным - іх каля 20 чалавек. Каля будынку знаходзяцца 2 польскія консулы, якіх не пускаюць да трох грамадзянаў Польшчы, якія былі затрыманыя на плошчы. Консул заявіў, што гэта ёсьць парушэньне Жэнэўскай канвэнцыі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць