Навука і тэхналогіі1010

Сайт Хрысціянскай дэмакратыі запрацаваў

Сервер знаходзіцца ў Амерыцы. З Беларусі ён быў недаступны.

У 18.30 сайт запрацаваў.

* * *

Сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (bchd.info) у панядзелак быў недаступны для карыстальнікаў у Беларусі.

«Сайт заблакаваны „Белтэлекамам“, нашы тэхнічныя спецыялісты гэта высвятлялі. Доступ закрыты менавіта для беларускіх карыстальнікаў, а на гэтыя дзеянні ў „Белтэлекама“ манаполія. Гэткім жа чынам сайт блакаваўся ў дзень парламенцкіх выбараў мінулага года. Але зайсці на сайт можна з-за мяжы ці праз проксі-серверы», — сказаў «БелаПАНу адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Фізічна сервер знаходзіцца ў ЗША. Але пінг да яго не праходзіць далей за «Белтэлекам».

Пры выкарыстанні ананімайзераў і проксі-сервер сайт убачыць можна. Даступны ён і з любой краіны свету, апроч Беларусі.

Дзяніс Садоўскі мяркуе, што блакаванне сайта звязана з правядзеннем акцыі «Хваля салідарнасці» ў падтрымку палітзняволеных, якая праходзіць у фармаце штодзённага марафону ў розных гарадах Беларусі з 13 лютага.

Аднак насамрэч сайт БХД не меў вялікага ўплыву ў інтэрнэце. Паводле звестак Акавіты, колькасць наведвальнікаў на ім у пікавыя дні ледзь-ледзь перавальвала за 250 чалавек. Сярэдняя ж колькасць карыстальнікаў — каля 150 чалавек.

Дагэтуль у Беларусі некаторыя сайты блакаваліся ў дзяржаўных установах: сярод іх былі «Хартыя-97», «Беларускі партызан», сайт праваабронцаў-вясноўцаў. Пад татальны бан раней падпадалі толькі некаторыя парнаграфічныя рэсурсы.

У прынцыпе, сайт мог трапіць пад блакаду і ў выніку тэхнічнай памылкі: калі ягоны адрас выпадкова супаў з адрасам нейкага забароненага рэсурсу.

Беларуская хрысціянская партыя гуртуе хрысціянскіх актывістаў розных вызнанняў. Партыя па сваіх поглядах блізкая да нямецкіх хадэкаў (партыя канцлеркі Ангелы Меркель). БХД таксама займае выразныя патрыятычныя пазіцыі. Лідар хадэкаў Павел Севярынец з’яўляецца палітычным зняволеным. Ён адбывае пакаранне на «хіміі» пад Пружанамі. Лукашэнкаўцы шмат разоў адмаўлялі партыі ў рэгістрацыі.

Працяг тэмы будзе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША58

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Сакрэтная зброя. Як украінскі робат-кулямётчык стрымліваў расіян шэсць тыдняў7

Пазняк назваў супольны інтарэс Германіі і Расіі. Гэта анексія Беларусі150

На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі

Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу27

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы14

«Я — як супервумен». Як былая бібліятэкарка працуе прыбіральшчыцай у Беластоку — як спраўляецца і колькі зарабляе10

Дэсантніка, якога прызнавалі найлепшым камандзірам узвода спецназа, асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Make America Go Away». Дзясяткі тысяч людзей у Грэнландыі і Даніі выйшлі на акцыі супраць ЗША13

Каля мінскага Dana Mall на 17‑гадовую дзяўчыну ўпала глыба наледзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША58

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць