Свет2525

Лукашэнка не паляціць на пахаванне сябра Чавэса

«На даручэнне кіраўніка беларускай дзяржавы ў Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса накіроўваецца афіцыйная дэлегацыя ў складзе кіраўніка справаў прэзідэнта Беларусі, сустаршыні беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктара Шэймана і першага намесніка прэм’ер-міністра, сустаршыні беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Уладзіміра Сямашкі», — паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі. Прычым Шэймана назвалі першым, Сямашку — другім.

Прыводзім тэкст пранізлівага звароту Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са смерцю Уга Чавэса.

«Нашы сэрцы працяла сумная вестка — пайшоў з жыцця блізкі, надзейны сябар, наш брат, Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавэс Фрыяс.

Мы, не стрымліваючы слёз, смуткуем разам з венесуэльскім народам, аплакваючы заўчасную смерць Уга Чавэса — аднаго з найвялікшых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў сучаснасці, нязломнага героя, палымянага патрыёта і змагара за незалежнасць, выдатнага палітыка, мысляра і прамоўцы, яркага, моцнага і жыццярадаснага чалавека, усё жыццё якога была цалкам і без астатку прысвечана служэнню Айчыне.

Пад кіраўніцтвам Уга Чавэса, спадчынніка і прадаўжальніка святой справы Сымона Балівара, Венесуэла скінула зненавіднае ярмо адсталасці і галечы, вызвалілася ад палітычнага і эканамічнага прыгнёту іншаземных дзяржаў. Прэзідэнт Чавэс моцнай, цвёрдай рукой ўпэўнена вёў родную краіну да свабоды і шчасця. Ён быў і, я ўпэўнены, назаўжды застанецца для мільёнаў людзей сапраўдным бацькам венесуэльскай нацыі, абаронцам бедных, абяздоленых і прыгнечаных, светачам надзеі і апорай дэмакратыі на паўднёваамерыканскім кантыненце.

У асобе Уга Чавэса мы страцілі блізкага чалавека і найлепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну.
Супольная праца на карысць Беларусі і Венесуэлы, тыя цёплыя, чалавечыя адносіны, якія звязвалі нас усе гэтыя гады, назаўсёды застануцца аднымі з самых дарагіх успамінаў у маім жыцці.

Імя Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавэса Фрыяса залатымі літарамі ўпісана ў скрыжалі сусветнай гісторыі, яго асобу і здзяйсненні цяпер належаць вечнасці.

Сёння, у гэты час болю і смутку, мы спачуваем родным і блізкім Уга Чавэса, усяму народу Венесуэлы і клянемся памяццю яе вялікага лідара ўвасобіць нашы сумесныя задумы і планы ў жыццё, працягнуць палітыку дружбы і ўзаемадапамогі, зрабіць усё для далейшага ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва на карысць абедзвюх краін.

Спачывай з мірам, наш сябра і браце Уга Чавэс. Твая справа будзе жыць у вяках!»

Апытанка

Каментары25

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў3

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць