Грамадства88

Я з краю зямлі: першая прамова Папы Францішка

Браты і сёстры, добры вечар!

Як вам вядома, абавязкам канклава было надаць Рыму біскупа. Выглядае на тое, што мае браты-кардыналы дайшлі аж да краю зямлі, каб знайсці яго… але вось мы тут. Дзякую вам за вітанні ад дыяцэзіяльнай супольнасці Рыма.

Перш за ўсё хачу вас прасіць аб малітве за нашага Папу-пенсіянера Бенедыкта XVI, каб Гасподзь яго дабраславіў, а Маці Божая аберагала.

Ойча наш…

Вітай, Марыя…

Хвала Айцу…

Цяпер пачынаем гэтае падарожжа,
Біскуп і народ, гэтае падарожжа Рымскай царквы, якая ў любові ўзначальвае ўсе Цэрквы, падарожжа братэрства ў любові і ўзаемным даверы. Будзьма маліцца адны за адных. Будзьма маліцца за ўвесь свет, каб у ім панавала пачуццё братэрства. Жадаю, каб гэты шлях Царквы, які сёння зноў пачынаем, быў плённы для евангелізацыі гэтага цудоўнага горада.

А зараз я хачу ўдзяліць вам дабраславенне, але найперш хачу папрасіць вас аб паслузе. Перад тым, як біскуп дабраславіць народ, я прашу вас, каб вы маліліся, каб Гасподзь дабраславіў мяне – аб малітве народа за іх Біскупа. Памаліцеся – вашую малітву за мяне – у цішыні.

А цяпер я ўдзяляю маё дабраславенне вам і ўсяму свету, усім мужчынам і жанчынам добрай волі.

Браты і сёстры, пакідаю вас. Дзякуй за віншаванні. Маліцеся за мяне, і хутка ўбачымся.

Да хуткай сустрэчы.

Заўтра буду маліцца Багародзіцы, каб яна абараняла Рым.

Спакойнай ночы і добрых сноў!

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць