Грамадства33

Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды Дня Волі

Дарагія Суродзічы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год, мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы – маем права гаспадарыць на нашай – спрадвечна нашай – зямлі.

Заняло праўда яшчэ больш за 70 гадоў цяжкога змаганьня, пакуль Беларусь сталася сувэрэннай Рэспублікай. Але сёньня, нягледзячы на здраднікаў, якія перахапілі ўладу, нягледзячы на змушанае маўчаньне, Беларусь жыве – жыве ў супраціве гвалту над свабодай, над правамі чалавека і нацыі.

Так як мы калісь з году ў год пацяшалі сябе, што ніводная імпэрыя ня вечная і што «загляне сонца і ў наша ваконца», сёньня мы таксама ведаем, што дні ўзурпатара палічаныя і ні яму ні ягоным спонсарам ня ўдасца ўжо сьцерці Беларусь з карты сьвету.

Беларусы — народ цярплівы. Мы цэнім жыцьцё, але мы не рабы. Няхай дыктатар ня думае, што памяркоўнасьці і цярплівасьці беларусаў няма канца.

Наш народ ня раз выходзіў «шчыльнымі радамі» бараніць сваю зямлю. З Божай дапамогай, ён і гэтым разам абароніць жыцьцё рэспублікі сваёй!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Cтаршыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Каментары3

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць