Музыка11

З гэтых «Жалудоў» вырастуць дрэвы!

Лэйбл MZ production сумесна з кампаніяй «Вігма» прэзентуюць складанку беларускамоўнага рэпа.

Лэйбл MZ production (https://vk.com/mzpro) сумесна з кампаніяй «Вігма» прэзентуюць складанку беларускамоўнага рэпа, якая атрымала назву «Жалуды». На CD сабраныя песні больш дзесятка рэпераў, сярод якіх такія прадстаўнікі хіп-хоп культуры Беларусі, як Vinsent, Вожык, IQ48, Zeman (Чырвоным па Белым), SP Kava (PANaNieba), Міхась Дуброўка, Патрон, MikZa, Meehanik і інш. Дыск ужо з'явіўся ў продажы!

Хіп-хоп выканаўцы Беларусі не выступаюць на «Славянскім кірмашы» і на адкрыцці «Дажынак», не заяўляюцца на «Еўрабачанне». І, як правіла, не збіраюць стадыёны слухачоў (хоць вось на канцэрт Макса Каржа, напрыклад, спрадалі ўсе квіткі ў Палац Спорту).
Аднак гэта, вядома, не значыць, што ў Беларусі рэп ніхто не чытае. Варта паглядзець расклад канцэртаў у клубах — і стане зразумела, што хіп-хоп у нашай краіне прадстаўлены шырока і развіваецца, нягледзячы ні на што. У большасці выпадкаў выканаўцы чытаюць рэп па-руску, але і беларускамоўных кампазіцый у інтэрнэце можна адшукаць некалькі сотняў. Нават той, хто ніколі не верыў у існаванне рэпу па-беларуску, напэўна чуў кананічную песню «Цуд на каляды» Аляксандра Памідорава.

Трэкліст:

01. Патрон — «Нармалёва»

02. Jentellmen feat. MikZa — «Музыка»

03. Базыль Мялешка — «Ідзі далей!»

04. SP Kava feat. Zeman — «Наступны раўнд»

05. IQ48 feat. Vinsent — «Дай сілы!»

06. Zetena — «Жывая вада»

07. Zeman feat. Meehanik — «Бясконцая вандроўка»

08. Міхась Дуброўка — «Хопіць піць»

09. Pradmova — «Забудзь»

10. Вожык — «Карсары»

11. MC Marmelad — «Каханая»

12. Zenon — «Літвіны»

13. Антось Звычайны feat. Алеся Звычайная feat. Валерый Станкевіч — «Не для цябе»

14. Fly — «Чакаць і спадзявацца»

Продаж:

1. +37544 563-26-52 (з бясплатнай дастаўкай па лініі мінскага метрапалітэна)

2. У фірмовых крамах кампаніі «Вигма» (сталіца і рэгіёны)

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць