Эканоміка5151

Вынікі візітаў у Азію — Беларусь прадала ў М'янму 1000 фламастараў, 4 скрыні гарэлкі і 6 трактараў

І гэта пасля візіту беларускай дэлегацыі, які «перасягнуў усё чаканні».

Афіцыйныя СМІ падлічылі эканамічны эфект ад сустрэчы кіраўніцтваў Беларусі і Інданэзіі — 400 мільёнаў долараў. Амаль тое самае казалі пасля паездкі прэм’ера Міхаіла Мясніковіча ў М’янму.

«Падпісаны шэраг міжнародных і міжурадавых пагадненняў. Заключаны новыя кантракты на пастаўку тавараў на агульную суму больш за 200 мільёнаў долараў. Сярод галоўных кірункаў — пастаўка калійных угнаенняў, аўтатэхнікі, шын, камплектуючых…»

Мінсельгасхарч распавядаў пасля гэтага візіту, што жыхары М’янмы пыталіся, што такое хлеб і ці можна яго есці. Што ж, пыталіся пра хлеб — мы паставілі ім хлеб.

У 2012 годзе М’янма купіла ў нас хлеба на 100 долараў.

Што яшчэ мы прадаем у гэтую краіну? Адказ знаходзім на сайце Белстата ў справаздачы па экспарце за 2012 год.

На 1000 долараў мы прадалі туды рознага шакаладу, яшчэ печыва на 100 долараў, на 200 долараў гарэлкі — гэта 3–4 скрыні, і на такую ж суму іншых моцных напояў. А таксама 3 чамаданы — можа, іх выкарыстоўвалі для перавозкі?

На 1200 долараў прадалі друкаванай прадукцыі, 400 каляндарыкаў, скуранога абутку на 4200, яшчэ тысячу фламастараў і столькі ж шарыкавых асадак.

Колькі ж прадалі аўтатэхнікі? 6 трактараў за 56 тысяч долараў. А шын і камплектуючых на 3 тысячы.

Агулам прадукцыі ў Белстата налічваем на 100 тысяч долараў.

Афіцыйныя СМІ кажуць пра 26,6 мільёна экспарту ў М’янму ў 2011 годзе, гэта да паездкі беларускай дэлегацыі.

Да прыкладу, у Польшчу наша краіна экспартуе амаль на мільярд долараў, у Германію — на 1,7 мільярда.
Што ж чакаць ад Інданэзіі? У 2012 годзе мы экспартавалі ў гэтую краіну на 91 мільён долараў. Доктар эканамічных навук прафесар Барыс Жаліба лічыць, што шанцаў мала, але спрабаваць трэба.

«Зараз сітуацыя эканамічная такая, што трэба шукаць новыя рынкі збыту. Што нам дае Белстат? Паскораны рост гатовай прадукцыі на складах, яна ўсё горш прадаецца на традыцыйных рынках. З экспартам сітуацыя не паляпшаецца. Па таварах мы зноў ужо ў адмоўным сальда, якое пагражае стабільнасці курса рубля. Гэта ж Бірма слабаразвітая дзяржава, Інданэзія — іншая справа. Там звыш 200 мільёнаў насельніцтва. Туды можна прадаць усё што заўгодна, нават усё сухое малако, якое мы робім. Спроба — не хвароба. А раптам атрымаецца другая Венесуэла, яна таксама далёка і мае нафту».

Але да адносінаў з Інданэзіяй, а тым больш з Сінгапурам, Барыс Жаліба ставіцца не аптымістычна.
Аднак трэба аддаваць пазыкі, таму кіраўніцтва краіны шукае, дзе ўзяць новыя, каб аддаць старыя. А таксама падбірае рынкі для збыту беларускай прадукцыі. Але няма сэнсу дамаўляцца з Інданэзіяй на будаўніцтва сумеснага мясакамбіната.

«Яны не такія вядомыя вытворцы мяса, як Аўстралія. А там шмат галодных і за кошт нафты яны могуць купіць шмат чаго, што мы можам прадаць.
Канешне, трэба шукаць такія краіны, як Інданэзія. Гэта вельмі вялікая краіна, і яна можа шмат чаго праглынуць. Не ведаю, як дамовіліся наконт сухога малака, традыцыйнага артыкула экспарту нашай сельскай гаспадаркі. Канешне ж, было б някепска дамовіцца, каб мы паставілі хоць некалькі трактароў, МАЗаў і БелАЗаў», — кажа Барыс Жаліба.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць