Свет5555

Памёр Барыс Беразоўскі

Памёр Барыс Беразоўскі. Аб гэтым яго зяць Ягор Шупе паведаміў у сваім фэйсбуку.

Адвакат Аляксандр Дабравінскі піша, што Беразоўскі нібыта зрабіў суіцыд. Аднак гэтая інфармацыя пакуль таксама не пацвярджаецца з іншых крыніц.

Сябра сям'і Дзям'ян Кудраўцаў сказаў, што ў Беразоўскага спынілася сэрца. Алігарха знайшлі ў ванным пакоі ў сваім доме пад Лонданам - ён жыў у графстве Сарэй - а 11-й раніцы паводле лонданскага часу.

Барыс Беразоўскі нарадзіўся ў 1946 годзе. З 1998 па 1999 год ён займаў пасаду выканаўчага сакратара СНД.
У 1999-2000 гадах быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы.
З пачатку 2000-х гадоў ён жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і рэгулярна крытыкаваў Уладзіміра Пуціна і яго палітыку. У Расіі ён абвінавачваўся ў махлярстве, адмыванні грошай і спробе гвалтоўнага захопу ўлады і быў завочна прысуджаны да турэмнага зняволення.

У 2008 годзе Forbes ацэньваў маёмасць Барыса Беразоўскага ў $1,3 млрд.

***

22 студзеня 2011 у інтэрв'ю ўкраінскай газеце "Сегодня" Беразоўскі заявіў, што падзеі 19-20 снежня 2010 года ў Менску былі спецаперацыяй расійскіх спецслужбаў, а супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў працуюць на Расію.

Ён адзначыў, што тое, што адбылося ў Беларусі, «выгадна Расіі і катэгарычна не выгадна ні Беларусі, ні Захаду».

«Расея атрымала неабмежаваны ўплыў у гэтай краіне і, па сутнасці, загнала беларускія ўлады ў кут.
Лукашэнка тры гады вельмі паслядоўна рухаўся ў бок дэмакратычных пераўтварэнняў», — казаў бізнэсмен.

«Але ў ноч пасля выбараў было перакрэслена ўсё, што рабілася тры гады. І я лічу, што гэта, безумоўна, паспяховая аперацыя расейскіх спецслужбаў, якія, выкарыстоўваючы сваю пятую калону ў Беларусі, змаглі перавярнуць сітуацыю».

На яго думку, «ніякай спробы захопу дому ўраду не было».

***

Таксама ў 2010-2011 гг. заяўлялася, што Беразоўскі звязаны з шэрагам беларускіх чыноўнікаў. Гэта нават афіцыйна ў лютым 2011 г. абверг Лукашэнка.

Так, у лютым 2011 г. расейскія СМІ паведамілі, што пры раскрыцці сеткі падпольных казіно расейскія спецслужбы выявілі мноства дакументаў, сярод якіх і сакрэтны нататнік кагосьці з кампаньёнаў Беразоўскага. У ім меліся звесткі аб сувязях Беразоўскага з беларускімі чыноўнікамі.

Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што «ўпершыню чуе» пра гэта, але адразу перайшоў да аналізу:
«Беразоўскі ж у Расеі не жыве, наколькі я ведаю. Па-мойму, гэта чарговая качка, камусьці патрэбная ў Расіі, каб яшчэ раз паказаць, што Бацька не тым займаецца».

«Гэта абсалютная хлусня. Я ў гэта не веру», -- казаў тады Лукашэнка.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй13

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам25

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць