Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Вежы Слуцкага раёна. Бяздомны сабака прабраўся ў двор жылога дома і накінуўся на пажылую жанчыну і свойскую жыўнасць. Дачка гаспадыні выклікала міліцыю.
На падставе арт.29 Закона аб АУС для абясшкоджвання жывёл, якія пагражаюць жыццю і здароўю грамадзян, супрацоўнік міліцыі выкарыстаў табельную зброю. Сабака быў абясшкоджаны.
Каментары